Самагубствы ў Казахстане
Казахстан займае 1 месца ў свеце па колькасці самагубстваў (па дадзеных за 2015 год). Афіцыйная статыстыка па колькасці суіцыдаў у Казахстане не абвешчана[1]. Прыведзеныя незалежнымі экспертамі лічбы сведчаць пра тое, што праблема самагубстваў ужо прымае пагрозлівыя маштабы, стабільна замацоўваючы за Казахстанам адну з перадавых пазіцый у свеце па колькасці суіцыдаў[2].
Спосабы
[правіць | правіць зыходнік]Прэзідэнт Асацыяцыі псіхааналітыкаў Казахстана Ганна Кудзіярава кажа, што ў большасці выпадкаў мужчыны забіваюць сябе праз павешанне. У кабет на першым месцы медычныя таблеткі, бо яны даступныя ў аптэках. Сярод вайскоўцаў і паліцыянтаў пашырана самагубства з дапамогай зброі з прычыны яе даступнасці[1].
Дзіцячы суіцыд
[правіць | правіць зыходнік]Дзіцячы суіцыд таксама высокі. Паводле слоў кіраўніка Нацыянальнага цэнтра па правах чалавека Вячаслава Калюжнага, тройка галоўных прычын дзіцячага суіцыду ў свеце выглядае так (ад большага да меншага): няшчаснае каханне, сваркі з бацькамі, страх перад будучыняй[3]. Дэпутат мажыліса парламента Казахстана Бахыт Сыздыкава лічыць, што псіхалагічны ціск на дзяцей падчас падрыхтоўкі да АНТ і яго вынік з'яўляецца прычынай многіх суіцыдаў.
Самагубствы сярод падлеткаў з'яўляюцца сур'ёзнай праблемай у Казахстане[4].
Статыстыка
[правіць | правіць зыходнік]У краіне самая вялікая колькасць зарэгістраваных самагубстваў сярод дзяўчынак ва ўзросце ад 15 да 19 і сярод хлопчыкаў, што з'яўляецца другім па велічыні паказнікам пасля Расіі. Даклад ЮНІСЭФ 2009 года паказвае, што з 1999 па 2008 год колькасць самагубстваў сярод маладых людзей у краіне павялічылася на 23 %[5].
Паводле слоў Раісы Шэр, кіраўніка Камітэта па абароне дзіцяці міністэрствы адукацыі краіны, ёсць некалькі фактараў, што прыводзяць да такіх высокіх паказнікаў самагубстваў сярод маладых людзей[5]:
- Здзекаванні ў школе
- Адсутнасць ці страта сэнсу жыцця
- Падзенне нормаў сацыяльных паводзін
- Паказ непаўналетнім сцэн гвалту па тэлевізары
Лік суіцыдаў па ўзроставых і палавых групах. Казахстан, 2008 | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Узрост | 5-14 | 15-24 | 25-34 | 35-44 | 45-54 | 55-64 | 65-74 | 75+ | Усяго |
Мужчыны | 66 | 657 | 860 | 656 | 522 | 240 | 143 | 86 | 3241 |
Жанчыны | 19 | 239 | 152 | 120 | 97 | 52 | 41 | 47 | 768 |
Усяго | 85 | 896 | 1012 | 776 | 619 | 292 | 184 | 133 | 4009 |
Зноскі
- ↑ а б Казахстан находится в первых строчках рейтингов по количеству суицидов . Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2013. Праверана 30 красавіка 2016.
- ↑ Казахстан: одно самоубийство в час / Общество / Интернет-газета ЗОНАКЗ. Казахстан .
- ↑ Что толкает казахстанских подростков на самоубийство? — Общество, 16 июня 2011 . Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2013. Праверана 30 красавіка 2016.
- ↑ Refworld | Kazakstan: Concerns Over Adolescent Suicides . Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2013. Праверана 30 красавіка 2016.
- ↑ а б Kazakstan: Concerns Over Adolescent Suicides . UNHCR. Праверана 16 November 2012.
- ↑ Suicide rates (per 100,000), by gender, Kazakhstan, 1981-2008. . World Health Organization. Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2013. Праверана 16 лістапада 2012.
Ссылкі
[правіць | правіць зыходнік]- http://yvision.kz/post/264336
- http://ula.yvision.kz/post/123871 Архівавана 4 сакавіка 2016.
- http://news.nur.kz/187170.htmlАрхівавана 28 верасня 2013.