Самота
Appearance
Горад
Самота
Somoto
| ||||||||||||||||||||||
Самота (ісп.: Somoto) — горад на паўночным захадзе Нікарагуа. Адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Мадрыс. Насельніцтва 20,3 тыс. (2005).
Размешчаны прыкладна ў 150 км да поўначы ад сталіцы краіны Манагуа, каля мяжы з Гандурасам.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/23/Somoto.png/150px-Somoto.png)
У горадзе ёсць царква, пабудаваная у 1661 годзе. Недалёка ад Самота праводзяцца археалагічныя раскопкі, матэрыялы якой прадстаўлены ў мясцовым музеі. У некалькіх кіламетрах знаходзіцца каньён Самота - адна з турыстычных славутасцяў Нікарагуа. У лістападзе ў горадзе ладзіцца карнавал.