Манагуа
| Горад | |||||
| Манагуа | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Managua | |||||
|
|||||
| 12°09′ пн. ш. 86°16′ з. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Кіраўнік | Reyna Rueda[d][1] | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 24 сакавіка 1819 | ||||
| Вышыня цэнтра | 83 м | ||||
| Водныя аб’екты | Манагуа | ||||
| Часавы пояс | UTC-6 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 1,817 млн[2] чалавек (2004) | ||||
| Афіцыйная мова | іспанская | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | +505 2 | ||||
|
|
|||||
| managua.gob.ni | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Манагуа (ісп.: Managua) — сталіца і найбуйнейшы горад Нікарагуа; з’яўляецца таксама адміністрацыйным цэнтрам аднайменнага дэпартамента краіны. Насельніцтва — 1.817.000 чал. (2004).
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Горад знаходзіцца на захадзе краіны, на паўднёвым беразе возера Манагуа.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Манагуа быў заснаваны іспанцамі на месцы індзейскага паселішча, вядомага з XVI стагоддзя. У 1855 годзе горад стаў сталіцай краіны. На працягу сваёй гісторыі горад неаднаразова пакутаваў ад стыхійных бедстваў: ў 1876 годзе здарылася наймоцная паводка; ў 1885, 1931 і 1972 гадах. адбываліся разбуральныя землятрусы, у 1936 годзе выбухнуў моцны пажар.
У 1979 годзе ў горадзе ішла жорсткая гарадская вайна (герылья) паміж атрадамі Сандынісцкага фронта нацыянальнага вызвалення (СФНВ) і войскамі дыктатара А. Самосы. 4 чэрвеня 1979 года ў Манагуа пачалася агульнанацыянальная забастоўка, а 9 чэрвеня — узброенае паўстанне. На 19-ы дзень паўстання часткі СФНВ і паўстанцы (усяго 6 тыс. чал.) пачалі адыход са сталіцы. З імі сышлі і бежанцы. 14 ліпеня калоны СФНВ зноў перайшлі ў наступ на Манагуа. У горадзе разгарнулася будаўніцтва барыкад. 17 ліпеня Прэзідэнт А. Самоса адрокся ад пасады перад нікарагуанскім кангрэсам і вылецеў у ЗША. 19 ліпеня 1979 года атрады СФНВ урачыста ўвайшлі ў сталіцу краіны.
1 ліпеня 2009 года мэр горада Алексіс Аргуэё быў знойдзены мёртвым у сваёй рэзідэнцыі (Аргуэё, былы баксёр (трохразовы чэмпіён свету па боксе) быў абраны мэрам у лістападзе 2008 года). 8 ліпеня 2009 года прысягу ўступлення на пасаду мэра прыняла Дэйзі Торэс.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.managua.gob.ni/acerca-de-alcaldia-de-managua/alcalde-de-managua/
- ↑ Datos Generales de Managua
- ↑ 1906 Nicaraguan census
- ↑ 1920 Nicaraguan census
- ↑ 1940 Nicaraguan census
- ↑ 1950 Nicaraguan census
- ↑ 1963 Nicaraguan census
- ↑ 1971 Nicaraguan census
- ↑ 1995 Nicaraguan census
- ↑ 2005 Nicaraguan census
- ↑ Nicaragua Population 2025 Праверана 12 ліпеня 2025.
- ↑ http://mail.camara.rj.gov.br/APL/Legislativos/contlei.nsf/50ad008247b8f030032579ea0073d588/3f4147a57ed8aa3483257e8800663664?OpenDocument
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Манагуа