Перайсці да зместу

Самуэль Корсак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Самуэль Корсак
Нараджэнне 1745[1]
Смерць 1794[1] ці 4 лістапада 1794(1794-11-04)[2]
Род Савічы-Корсакі[d]
Член у
Карціна Я. Матэйкі «Рэйтан» (1866). Самуэль Корсак — злева ад партэрта імператрыцы Кацярыны II з заціснутай у правай руцэ шабляй у похвах і з канфедэраткай у левай.

Самуэль Корсак (1745, Ваўковічы, паблізу Навагародка — пасля 1812[3]) — член Найвышэйшай Літоўскай Рады 1794 (палкоўнік войскаў літоўскіх).

Разам з Тадэвушам Рэйтанам і Станіславам Багушэвічам быў адзіным, хто спрабаваў сарваць падзельны сойм  (польск.) 19 красавіка 1773, каб не дазволіць зацвярджэння першага падзелу Рэчы Паспалітай. Як навагародскі пасол быў прадстаўніком ад апазіцыі[4].

Меў чын палкоўніка Літоўскай кавалерыі. У 1789 годзе стаў кавалерам ордэна Святога Станіслава[5]. Удзельнічаў у паўстанні Тадэвуша Касцюшкі. Быў абраны ў Судовы Камітэт пры Найвышэйшай Літоўскай Радзе.

У 1812 годзе, пасля заняцця былой тэрыторыі ВКЛ войскамі Напалеона, меў намер вярнуцца на радзіму, пра гэта пісалі польскія і вялікалітоўскія газеты.

Зноскі

  1. а б CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries.
  2. https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/samuel-korsak-ur-ok-1745-zm-1794-czlonek-rady-najwyzszej-litewskiej
  3. Зміцер Юркевіч. Як "уваскрос" Самойла Корсак.. Краязнаўчая газета (верасень 2014).
  4. Ryszard Chojecki, Patriotyczna opozycja na sejmie 1773 r., w: Kwartalnik Historyczny, LXXIX, nr 3, 1972, s. 557, 560.
  5. Zbigniew Dunin-Wilczyński, Order Św. Stanisława, Warszawa 2006 s. 197.