Самія Сулуху

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Самія Сулуху
суахілі: Samia Suluhu Hassan
6-ы прэзідэнт Танзаніі[d]
з 19 сакавіка 2021
Папярэднік Джон Магуфулі

Нараджэнне 27 студзеня 1960(1960-01-27) (64 гады)
Веравызнанне іслам
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, эканаміст
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Самія Хасан Сулуху (суахілі: Samia Hassan Suluhu; нар. 27 студзеня 1960) — танзанійскі палітык, якая прадстаўляе партыю Чама Ча Мапіндузі. Яна стала першай у гісторыі Танзаніі жанчынай, што заняла пасаду віцэ-прэзідэнта — пасля ўсеагульных выбараў 2015 года пры прэзідэнце Джоне Магуфулі[1].

Была дэпутатам парламента з 2010 па 2015 год і дзяржаўным міністрам у кабінеце віцэ-прэзідэнта па пытаннях Саюза з 2010 года. Да гэтага яна займала пасаду міністра ў напалову аўтаномным рэгіёне Занзібар у адміністрацыі прэзідэнта Аману Каруме. У 2014 годзе была абрананамеснікам старшыні Устаноўчага сходу, якому даручана было падрыхтаваць праект новай Канстытуцыі краіны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сулуху нарадзілася ў Султанаце Занзібар. Пасля завяршэння вучобы ў 1977 годзе была прынятая на працу клеркам у Міністэрства планавання і развіцця. У 1986 годзе скончыла інстытут развіцця менеджменту (цяпер Універсітэт Мзумбе) з дыпломам у вобласці дзяржаўнага кіравання.

Затым яна працавала на праекце, фінансаваным Сусветнай харчовай праграмай. Паміж 1992 і 1994 гадамі яна вучылася ў Універсітэце Манчэстэра, выпусціўшыся са ступенню магістра ў галіне эканомікі. У 2015 годзе атрымала ступень магістра ў галіне эканамічнага развіцця з дапамогай сумеснай праграмы Адкрытага універсітэта Танзаніі і Універсітэта Паўднёвага Нью-Гэмпшыра.

Палітыкай занялася ў 2000 годзе. Была абрана ў Палату прадстаўнікоў Занзібара і атрымала міністэрскі партфель ад прэзідэнта Амані Каруме, стаўшы адзінай высокапастаўленай жанчынай у яго кабінеце. Пасля перавыбрання ў 2005 годзе зноў была прызначаная міністрам, але ўжо на іншую пасаду.

У 2010 годзе была абрана ў Нацыянальны сход ад акругі Макундучы, атрымаўшы больш за 80 % галасоў[2]. Прэзідэнт Джакая Кікветэ прызначыў яе міністрам па справах Саюза[3].

У ліпені 2015 года кандыдат у прэзідэнты ад кіруючай сацыялістычнай партыі Чама Ча Мапіндузі Джон Магуфулі назваў яе сваім напарнікам на выбарах 2015 года[4]. Іх тандэм перамог на прэзідэнцкіх выбарах[5].

18 сакавіка 2021 года пасля смерці Джона Магуфулі стала новым прэзідэнтам.

У верасні 2021 года Самія Сулуху пацвердзіла, што мае намер балатавацца ў прэзідэнты ў 2025 годзе і такім чынам стаць першай абранай жанчынай-прэзідэнтам краіны, калі яна пераможа.

Зноскі

  1. Member of Parliament CV(недаступная спасылка). Parliament of Tanzania. Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2015. Праверана 19 February 2013.
  2. Mwakyusa, Alvar (18 September 2014). "Tanzania: Samia Suluhu Hassan – a Tough Journey From Activism to Politics". AllAfrica. Праверана 16 November 2016.
  3. "Tanzania: History Made as Samia Picked Running Mate". AllAfrica. 13 July 2015. Праверана 16 November 2016.
  4. Mgombea mwenza Urais 2015 wa Mhe. John Pombe Magufuli ni..(нявызн.). Твітэр (12 ліпеня 2015). Праверана 12 July 2015.
  5. Kalinaki, K. Daniel (30 October 2015). "CCM's John Magufuli declared Tanzania fifth president". The East African. Праверана 31 October 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]