Саўм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Саўм (араб. الصوم‎‎‎) — мусульманскі пост, адзін з пяці слупоў ісламу. Пост — агульная практыкай для ўсіх рэлігій, гэта духоўная традыцыя папярэднічае ісламу: «Вам прадпісаны пост, падобна да таго, як ён прадпісаны вашым папярэднікам» (Каран, 2:183). Уключае тры складнікі — духоўны, фізіялагічны і сацыяльны.

Пост у мусульман мае два асноўныя ракурсы. Па-першае, адмаўляючыся ад сваіх прыродных патрэб — ежы, пітва, полавай цягі, вернік праяўляе валоданне сабой, волю і скіроўвае ўсю сваю энергетыку ў самога сябе, да сэрца, шукаючы максімальнага набліжэння да Бога, імкнецца адчуць Яго подых. Па-другое, вернік робіцца бліжэй да беднякоў, бяспраўных і незаўважаных, чым, адпаведна, набліжаецца і да Усявышняга.

Для мусульман самы значны паст — пост у месяц рамадан. Гэты пост заключаецца ў поўнай адмове ад ежы, пітва і сексуальных адносін у светлы час дня на працягу 29 ці 30 дзён і робіцца абавязкам са ўзросту полавай спеласці. Ён пачынаецца прыкладна за гадзіну або паўтары да світання і канчаецца з заходам сонца. Мусульмане ўжываюць месячны каляндар, дзе год складае 355 або 356 дзён, таму кожны сонечны год пачатак посту ссоўваецца на 10-12 дзён. У залежнасці ад пары года і шыраты пост можа доўжыцца ад дзевяці да дваццаці гадзін.