Мусульманскі каляндар
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Мусульманскі каляндар або Ісламскі каляндар — месяцовы каляндар, які выкарыстоўваецца ў ісламе для вызначэння датаў рэлігійных святаў, а таксама афіцыйны каляндар у пэўных мусульманскіх краінах. Годазлічэнне вядзецца ад Хіджры (16 ліпеня 622 года н. э.) — даты перасялення прарока Магамета і першых мусульманаў з Меккі і Медыну. З гэтай прычыны ў мусульманскіх краінах каляндар называюць календаром Хіджры (араб. الـتـقـويم الـهـجـري, ат-таквіму-л-Хіджры).
Год складаецца з 12 месяцовых месяцаў і ўтрымлівае каля 354 дзён, што на 10 або 11 дзён меней за працягласць сонечнага года. З гэтай прычыны дні мусульманскіх рэлігійных святаў штогод ссоўваюцца адносна Грыгарыянскага календара.
Суткі, паводле мусульманскага календара, пачынаюцца ў момант заходу сонца, а не апоўначы, як у грыгарыянскім календары.
Месяцы складаюцца з 29 або 30 дзён, звычайна безь якой-колечы бачнай паслядоўнасці. Па традыцыі, першым днём новага месяца лічыцца дзень пасля астранамічнага маладзіка, калі хутка пасля заходу сонца на небе можна ўбачыць серп месяца. Калі серп ня быў бачны пасля 29-га дня месяца, напрыклад, з-за аблокаў або з-за таго, што месяц заходзіць адразу пасля сонца і неба было яшчэ занадта светлым, то новы дзень лічыўся 30-м днём бягучага месяца. Назіранне месяцовага месяца мусяць засьведчыць прынамсі два вартых даверу мусульманіна.
Такая сыстэма дагэтуль выкарыстоўваецца ў пэўных краінах, напрыклад, у Пакістане і Бангладэшы. Аднак, у большасці ісламскіх краінаў карыстаюцца астранамічнымі правіламі, якія дазваляюць вылічваць пачатак месяцаў загадзя. У розных краінах выкарыстоўваюцца розныя правілы. Апроч гэтага, розніца ў чаце паміж заходам сонца і заходам месяца залежыць ад геаграфічных каардынатаў мясцовасці. Чым далей на ўсход разьмяшчаецца краіна, тым большая імавернасць, што месяц будзе бачны на небе. Такім чынам, у розных ісламскіх краінах календары адрозніваюцца і частак адны і тыя ж рэлігійныя сьвяты адзначаюцца ў розныя дні.
Назвы месяцаў[правіць | правіць зыходнік]
- мухарам — араб. محـرّ م
- са́фар — араб. صفـر
- рабій`у ль-аваль — араб. ربـيع الأول
- рабій`у с-сааніі — араб. ربـيع الآخر або араб. ربـيع الـثاني
- джумаада ль-ууля — араб. جمادى الأول
- джумаада ль-аахыр або джумаада с-сааніі — араб. جمادى الآخر або араб. جمادى الـثاني
- ра́джаб — араб. رجـب
- шаабан — араб. شعـبا ن
- рамадан (цюрк. рамазаан) — араб. رمضا ن
- шаваль — араб. شوّ ال
- зуль-ка`да — араб. ذو الـقـعـدة
- зульхіджа — араб. ذو الحجة
Заўвага. У розных крыніцах транслітарацыя назваў месяцаў ісламскага календара можа адрозьнівацца. Падваенне галоснай літары азначае падаўжэнне.
Пачатак кожнага месяца мусульманскага календара вызначаецца месяцовымі цыкламі, то бок пачатак новай квадры з'яўляецца пачатак новага месяца. Месяцовы месяц можа працягвацца ад з'яўлення аднаго маладзіка да наступнага, то бок 29 дзён, 12 гадзінаў 44 хвіліны 3,8 сэкунды, таму ў адных месяцах 29 дзён, у іншых — 30. Дадатковыя дні месяца забароненыя, апроч адзінага дня, які прызначаны для ўтрымання маладзіка каля 1-га чысла месяца. Гэты дзень уключаецца ў месяц зуль-хіджа.
Дванаццаць месяцовых месяцаў складаюць месяцовы год, які па прыблізных падліках, роўны 354 суткам. Паколькі сапраўдная працягласць месяцовага месяца складае не 29,5 дзён, а крыху болей, то і працягласць месяцовага года роўная не 354 дні, а 354,367. З-за таго, што гэты лік не з'яўляецца цэлым, непазьбежна ўзьнікае праблема высакосных гадоў, то бок чаргавання простых гадоў, якія ўтрымліваюць 354 дні і падоўжаных гадоў, якія складаюцца з 355 дзён.
Цыкл[правіць | правіць зыходнік]
Цыкл складаецца з 30 гадоў: 19 звычайных гадоў па 354 дні і 11 высакосных па 355 дзён. Высакосныя гады: 2, 5, 7, 10, 13, 16,18, 21, 24, 26, 29-ы. Дадатковы дзень дадаецца да апошняга месяца.
Мусульманскі год заўжды карацейшы за сонечны: на 10 сутак, калі мусульманскі год з'яўляецца высакосным, а сонечны — простым; на 11 сутак, калі абодва гады з'яўляюцца простымі або высакоснымі; і таксама на 12 дзён, калі мусульманскі год з'яўляецца простым, а сонечны — высакосным.
Мусульманскі год не прывязаны да сезонаў, месяцы мігруюць па ўсіх парах года, у выніку чаго пачатак года, напрыклад, можа прыпадаць на летнія месяцы грыгарыянскага стылю, а праз пэўны час — на зімовыя.
Спосаб прыблізнага пераводу[правіць | правіць зыходнік]
дзе Г - год паводле Грыгарыянскага календара, М - год паводле мусульманскага календара. Напрыклад, 1410 год паводле мусульманскага календара адпавядаў Г=1410+622-(1410/33)=1989 году. Гэтая формула мае хібнасць у адзін год.
Формула дла адваротнага пераводу:
Хіджра на пачатак XXI стагоддзя[правіць | правіць зыходнік]
1 мухарам 1426 года | 10 лютага 2005 года |
1 мухарам 1427 года | 31 студзеня 2006 года |
1 мухарам 1428 года | 20 студзеня 2007 года |
1 мухарам 1429 года | 10 студзеня 2008 года |
1 мухарам 1430 года | 29 снежня 2008 года |
1 мухарам 1431 года | 17 снежня 2009 года |
1 мухарам 1432 года | 8 снежня 2010 года |
1 мухарам 1433 года | 27 лістапада 2011 года |
1 мухарам 1434 года | 15 лістапада 2012 года |
1 мухарам 1435 года | 5 лістапада 2013 года |
1 мухарам 1436 года | 25 кастрычніка 2014 года |
1 мухарам 1437 года | 13 кастрычніка 2015 года |
Пачатак кожнага месяца[правіць | правіць зыходнік]
Кожны месяц пачынаецца з нэамэніі, то бок пачатак месяца прыпадае на дзень, калі серп маладога месяца, пасля маладзіка, робіцца бачным з заходам сонца. Астранамічны маладзік зусім не абавязкова азначае пачатак аднаго з месяцаў Хіджры. Месяц рухаецца па нябеснай сфэры па вельмі складанай траекторыі, і нягледзячы на тое, што даты маладзікоў можна вылічыць дастаткова дакладна, сапраўдную бачнасць паўмесяца прадказаць нашмат больш складана. Гэта залежыць ад такіх фактараў як надвор’е, аптычныя ўласцівасці атмасферы і месцазнаходжанне назіральніка. Таму вельмі складана загадзя прадказаць, калі пачнецца новы месяц.
Цяпер існуюць два меркаванні наконт пытання вызначэння пачатку месяца: пэўныя мусульмане ўлічваюць мясцовую бачнасць месяца, у той час як іншыя кіруюцца сведчаннямі аўтарытэтных людзей у мусульманскім свеце. Іслам дапушчае абедзве магчымасці, але гэта вядзе да розніцы часу пачатку месяцаў.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- DateConverter — перавод датаў паміж ісламскім і грыгарыянскім календарамі (англ.)
- Перавод датаў з ісламскага календара ў іншыя календары Архівавана 17 красавіка 2013.
- Пра мусульманскі каляндар Архівавана 14 студзеня 2007. (руск.)
- Гадзіннік з мусульманскім календаром Архівавана 22 сакавіка 2013. (руск.)
![]() |
Мусульманскі каляндар на Вікісховішчы |
---|