Перайсці да зместу

Свята-Мікалаеўская царква (Нью-Ёрк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Свята-Мікалаеўская царква
40°42′37″ пн. ш. 74°00′50″ з. д.HGЯO
Краіна  ЗША
Месцазнаходжанне
Канфесія праваслаўе і Грэчаскае праваслаўе
Архітэктурны стыль раманскі стыль
Архітэктар Сант'яга Калатрава
Сайт stnicholaswtc.org (англ.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у Манхэтэне. Царква пабудаваная на месцы разбураных падчас тэракта будынкаў, адпавядае форме, але не духу візантыйскіх купальных цэркваў.

Грэцкая праваслаўная царква Святога Мікалая, якая адкрылася ў Нью-Ёрку ў снежні 2022 года, была пабудавана на месцы ранейшай аднайменнай царквы ХІХ стагоддзя, разбуранай падчас тэрактаў 11 верасня 2001 года.

Цэркаўка з белага і шэрага мармуру, які чаргуецца палосамі, тварэнне знакамітага іспанскага архітэктара Сант’яга Калатрава. Будынак новай царквы па задуме заказчыкаў павінен «паважаць традыцыі і літургічныя патрэбы Грэцкай праваслаўнай царквы, але ў той жа час адлюстроўваць той факт, што мы жывём у ХХІ стагоддзі».

Царква па форме адпавядае самай старажытнай з візантыйскіх мадэляў: яна ўяўляе крыжова-купальны храм, чатыры куты якога адгароджаны для літургічных мэт ці захавання рыз і іншых царкоўных рэчаў. Звонку гэтыя кутнія памяшканні ў вобразе чатырох прысадзістых веж нібы сціскаюць купал, як бы стрымліваючы ціск яго кантаваных рэбраў.

Рыфленая і рэльефная маса без вокнаў бачыцца як абстрактная скульптура, нібы высечаная з адзінага мармуровага блоку.

Двухпавярховае крыло перад царквой вядзе наведвальніка праз старажытную паслядоўнасць порціка, экзана́ртэкса і прытвора да круглага нефа.