Свіцязь-возера
Свіцязь-возера | |
---|---|
Жанр | балада |
Аўтар | Тамаш Зан |
Мова арыгінала | польская |
Дата напісання | 1820 |
«Свіцязь-возера» — балада Тамаша Зана, напісаная ў 1820 годзе па матывах народнага падання.
Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]
Балада пачынаецца з апісання начнога горада Свіцязь, жыхары якога адпачываюць пасля дзённага клопату. Прыгожай свіцязянцы Праксе сняцца кашмары і мучаюць трывожныя прадчуванні. Яна бачыць у сне, як жаніх Войцех забівае на скрыжаванні дарог купца дзеля таго, каб выканаць яе ўмову: яна згодзіцца пайсці з ім пад вянец толькі тады, як ён стане багатым. Па абуджэнні служанка супакойвае Праксу. Тым не менш, праз дзень да яе заходзіць Войцех і кажа, што знайшоў скарб і можа цяпер з ёю ажаніцца. Дзяўчына здагадваецца, што хлопец учыніў злачынства, але заплюшчвае на гэта вочы, хоць голас з неба папярэджвае маладых аб пакаранні. Многія гады праходзяць у шчасці і раскошы, аднак у прызначаны час на горад налятае бура, ён правальваецца пад зямлю з усімі свіцязянамі, а на яго месцы ўтвараецца аднайменнае возера.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Цвірка, К. Вечны выгнаннік і пілігрым. Жыццё і творчасць Тамаша Зана. — 1994. — № 2. — С. 17—24.
- Філаматы і філарэты / Укладанне, пераклад польскамоўных твораў, прадмова, біяграфічныя даведкі пра аўтараў і каментарыі К. Цвіркі,. — Мн., 1998. — С. 197. — 400 с.