Сектар (значэнні)
Выгляд
- Сектар у геаметрыі - частка круга, абмежаваная двума радыусамі і дугой паміж імі.
- Шаравы сектар - геаметрычнае цела, якое ўзнікае пры кручэнні сектара вакол аднаго з яго радыусаў ці вакол дыяметра, якое не перасякае яго дугі.
- Сектар - структурнае падраздзяленне, аддзел і некаторых грамадскіх або вытворчых арганізацыях (напрыклад, сектар уліку, сектар якасці)
- «Сектар газа» - савецкі (рускі) рок-гурт канца XX стагоддзя.
- Сектар дыска - мінімальная адрасаваная адзінка захоўвання інфармацыі на дыскавых запамінальных прыладах. З'яўляецца часткай дарожкі. У большасці прылад памер сектара складае 512 байтаў (напрыклад, у жорсткіх і гнуткіх дыскаў), альбо 2048 байтаў (напрыклад, у аптычных дыскаў).
- Загрузачны сектар
- У марской справе тэрмінам «сектар» маглі абазначацца:
- стойка пад гік, на якой ён ляжыць, калі судна на якары;
- металічны адвод на борце для снасці;
- прыстасаванне, якое апранаецца на галаву руля ў выглядзе кругавога сектара, з канцоў дугі якой мацуецца штуртрос;
- драўляная дошчачка, таксама ў выглядзе кругавога сектара, якая ўжывалася як нерухомая кропка, ад якой адлічваецца адлегласць пры ўжыванні звычайнага лага (гл. Лаг і Вузел); сектар ставіўся папярок кірунку хода карабля, так што супраціў вады да некаторай ступені стрымліваў яго на месцы.
- Сектар (Sektor) - персанаж сусвету Mortal Kombat.
Спіс значэнняў слова або словазлучэння са спасылкамі на адпаведныя артыкулы. Калі вы трапілі сюды з іншага артыкула Вікіпедыі, можаце вярнуцца і ўдакладніць спасылку, каб яна вяла да пэўнага артыкула. |