Кампакт-дыск
| Аптычны носьбіт інфармацыі. Працэс запісу і счытвання інфармацыі ажыццяўляецца пры дапамозе лазера | |
| Тып носьбіта | аптычны дыск |
| Фармат кантэнту | розны |
| Счытвальны механізм | лазер, даўжыня хвалі 780 нм (інфрачырвоны) , 1200 Кб/с (1×) |
| Запісвальны механізм | от 1200 Кб/с (1×) до 7800 КБ/с (52×) |
| Міжнародны стандарт | Red Book |
| Распрацаваны | Sony, Philips |
| Памер | дыяметр 120 мм, таўшчыня 1,2 мм |
| Маса | ~15,7 г |
| Ужыванне | захоўванне аўдыя-, відэа- і іншых даных |
| Год выпуску | 1982 |
Кампакт-дыск (англ.: compact disc, CD) — фармат аптычнага дыска, распрацаваны сумесна кампаніямі Philips і Sony для захоўвання музыкі. Упершыню кампакт-дыск быў выпушчаны ў Японіі ў кастрычніку 1982 года. Гэта другі камерцыйна паспяховы фармат аптычнага дыска пасля LaserDisk.
Стандартны кампакт-дыск мае дыяметр 120 мм і можа захоўваць да 74 хвілін лічбавага аўдыязапісу. Працэс чытання з дыска ажыццяўляецца з дапамогай лазера.
Кампакт-дыск першапачаткова меркаваўся для захоўвання музыкі па стандарце Audio-CD, аднак пазней быў дапрацаваны, каб падтрымліваць іншыя тыпы даных (г. зв. CD-ROM — англ.: Compact Disc Read Only Memory, кампакт-дыск толькі з магчымасцю чытання). У далейшым з’явіліся кампакт-дыскі не толькі з магчымасцю чытання аднаразова занесенай на іх інфармацыі, але і з магчымасцю іх запісу і перазапісу (CD-R, CD-RW).
Да 2007 года ў свеце было прададзена 200 мільярдаў кампакт-дыскаў (уключаючы Audio-CD, CD-ROM і CD-R).
Пасля свайго з’яўлення, дыскі CD-R сталі папулярным сродкам распаўсюду праграмнага забеспячэння, камп’ютарных гульняў, мультымедыйных праграм і даных. Некаторыя кампакт-дыскі змяшчаюць адразу як камп’ютарныя даныя (праграмнае забеспячэнне), даступныя толькі на камп’ютары, так і відэа, аўдыя, тэксты і малюнкі, якія можна прайграваць у CD-прайгравальніку. Такія дыскі называюцца ўдасканаленымі (англ.: Enhanced CD).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кампакт-дыск