Серафім Уладзіміравіч Сабко
Серафім Уладзіміравіч Сабко | |
---|---|
Род дзейнасці | каскадзёр |
Дата нараджэння | 9 верасня 1958 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 лютага 2011 (52 гады) |
Месца пахавання |
|
Грамадзянства |
Серафім Уладзіміравіч Сабко (нар. 14 верасня 1958, Кіеў — 3 лютага 2011) — украінскі каскадзёр, трэнер гістарычнага фехтавання.
Заснавальнік гістарычнай рэканструкцыі і ролевага руху ў Украіне. Займаўся некалькімі кірункамі гістарычнай рэканструкцыі, у т.л. сярэднявеччам, казацтвам, наполеонікам. Быў трэнерам гістарычнага фехтавання ў спорт-клубе «Арэна». Памёр на 52-м годзе жыцця, ад інсульту. Пахаваны на Лясных могілках у Кіеве, недалёка ад цэнтральнага ўваходу, у каралеўскім касцюме, даспехах, з мячом і пад гукі валынкі[1].
Прымаў удзел у здымках многіх гістарычных фільмаў, у тым ліку[2][3][4]: «Рычард Ільвінае Сэрца», «Чорная страла», «Цяжка быць богам», «Легенда аб княгіні Вользе», «Яраслаў Мудры», «Мамай», «Квенцін Дорвард — каралеўскі стралок».
Зноскі
- ↑ Помер один із засновників руху історичної реконструкції в Україні (укр.)
- ↑ Сегодня умер замечательный человек Архівавана 27 студзеня 2021. (руск.)
- ↑ Умер Серафим Собко — идеолог и родоначальник рыцарского движения Киева (руск.)
- ↑ Сегодня умер замечательный человек Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйная старонка памяці
- Фотаздымкі з пахавання Архівавана 28 кастрычніка 2012.
- Відэа памяці Серафіма