Скарб з Норыс Ло
Выгляд
Скарб з Норыс Ло — пікцкі срэбны рэчавы скарб , знойдзены каля 1819 года ў Бальман-Фарм, на поўнач ад Ларга Ло, Апер-Ларга , Файф, Шатландыя. Яго схавалі ў кургане бронзавага веку. Агульная вага скарба — каля 12,5 кг, утрымоўваў вялікую колькасць срэбных манет, якія былі прададзеныя на пераплаўку.
Лэдзі Дарэм у 1830-х гадах ахвяравала некалькі срэбных прадметаў са скарбу ў Нацыянальны музей Шатландыі.
Характэрныя сімвалы на некаторых са срэбных ювелірных вырабаў відавочна нагадваюць пікцкія сімвалы, якія, акрамя гэтых рэчаў, вядомыя толькі па выявах на камянях.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- James Graham-Campbell: Norrie’s Law, Fife: on the nature and dating of the silver hoard. Proceedings of the Society of Antiquaries of Scotland, vol. 121, 1991, 241—259. [1]
- James Graham-Campbell: Pictish Silver: Status and Symbol. In: H. M. Chadwick Memorial Lectures 13. Cambridge 2002.