Перайсці да зместу

Служба бяспекі Украіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Служба бяспекі Украіны
укр.: Служба безпеки України
Выява лагатыпа
Краіна
Створана 20 верасня 1991
Штаб-кватэра
Сярэдняя колькасць
  • 30 000 чал.
Папярэднік Inter-republican Security Service of the USSR[d]
Кіраўніцтва
Кіраўнік Васіль Васілевіч Малюк[d]
Сайт sbu.gov.ua (укр.)
ssu.gov.ua/en (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Служба бяспекі Украіны (СБУ, укр.: Служба безпеки України) — дзяржаўны праваахоўны орган спецыяльнага прызначэння, які забяспечвае дзяржаўную бяспеку Украіны. Была створана на матэрыяльна-тэхнічнай базе КДБ УССР і фактычна з'яўляецца яго спадчынніцай.

Служба бяспекі Украіны падпарадкавана Прэзідэнту Украіны.

Цэнтральнае ўпраўленне Службы бяспекі Украіны адказвае за стан дзяржаўнай бяспекі, каардынуе i кантралюе дзейнасць іншых органаў Службы бяспекі Украіны. У яго склад уваходзяць Апарат Старшыні Службы бяспекі Украіны і функцыянальныя падраздзяленні:

  • контрразведкі;
  • абароны нацыянальнай дзяржаўнасці;
  • контрразведвальнай абароны эканомікі дзяржавы;
  • контрразведвальнай абароны інтарэсаў дзяржавы ў сферы інфармацыйнай бяспекі;
  • аховы дзяржаўнай таямніцы і ліцэнзавання;
  • барацьбы з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю;
  • барацьбы з тэрарызмам, абароны ўдзельнікаў крымінальнага судаводства і работнікаў праваахоўных органаў;
  • аператыўна-тэхнічных мерапрыемстваў;
  • аператыўнага дакументавання;
  • следчы;
  • інфармацыйна-аналітычнага, кадравага, прававога, гаспадарчага, фінансавага, медыцынскага і іншых відаў забеспячэння аператыўна-службовай дзейнасці Службы бяспекі Украіны.