Перайсці да зместу

Смайлік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Выява смайліка

Сма́йлік (англ.: smiley — «які ўсміхаецца»), або шчаслівы твар (/)  — стылізаваная графічная выява чалавечага твару, які ўсміхаецца; традыцыйна малюецца ў выглядзе жоўтага круга з двума чорнымі кропкамі, якія ўяўляюць сабой вочы, і чорнай дугой, якая ўяўляе рот. Смайлікі шырока выкарыстоўваюцца ў папулярнай культуры, само слова «смайлік» таксама часта ўжываецца як агульны тэрмін для любога эмацікона (выявы эмоцыі не графікай, а знакамі прыпынку).

Папулярызацыя

[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню ў мастацтве стылізаваная выява чалавечага твару для выраза эмоцый выкарыстоўваў рэжысёр Інгмар Бергман у фільме «Партовы горад», але гэта выява выражала пакуту. Пазней ужо шчаслівы твар выкарыстоўваўся ў рэкламных кампаніях фільмаў «Лілі» ў 1953 годзе і «Жыжы» у 1958 годзе. Шчаслівы твар упершыню быў уведзена ў папулярную культуру ў 1958 годзе, калі радыёстанцыя WMCA у Нью-Ёрку правяла конкурс па самым папулярным радыёшоу таго часу «Кузен Брусі». Слухачы, якія адказалі па тэлефоне на пытанні, узнагароджваліся талстоўкай «Добрыя хлопцы!», малюнак на якой уключаў выяву шчаслівага твару. Тысячы такіх талстовак былі раздадзены ў канцы 1950-х гадоў.

У 1963 годзе Харві Бол, амерыканскі камерцыйны мастак, быў запрошаны ў рэкламную кампанію для стварэння выявы шчаслівага твару, якое меркавалася выкарыстоўваць на кнопках. Зробленая ім выява ў выглядзе цёмных авальных вачэй і складак па баках рота на ярка-жоўтым фоне стала найбольш знакавай версіяй[1][2].

Першае выкарыстанне выявы шчаслівага твару ў рэкламнай кампаніі фільма «Лілі» ў 1953 годзе

Выкарыстанне ў інфарматыцы

[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню ў гісторыі выкарыстоўваць дужку ў якасці ўсмешкі здагадаўся рускі пісьменнік Уладзімір Набокаў, які пражываў у ЗША. Ён у 1969 годзе ў інтэрв'ю часопісу The New York Times прамовіў:

Я часта думаю, што павінен існаваць адмысловы друкарскі знак, які пазначае ўсмешку, — нешта накшталт выгнутай лініі, дужкі, што ляжыць ніц; менавіта гэты значок я паставіў бы замест адказу на ваша пытанне.

— Уладзімір Набокаў. Інтэрв'ю Олдэну Уітмену[3]

Набор сімвалаў, прапанаваных Скотам Фалманам у якасці смайліка

Смайлік з'яўляецца друкаванай версіяй сімвалаў з кодам 1 і 2 на кодавай старонцы CP437 (1981) у першых камп'ютарах IBM PC і ва ўсіх наступных PC-сумяшчальных камп'ютарах. Для сучасных камп'ютараў ва ўсіх версіях Windows пасля Windows 95[4] можна выкарыстоўваць смайлік у складзе набору сімвалаў Windows Glyph List 4, хоць некаторыя камп'ютарныя шрыфты прапускаюць частку сімвалаў, а некаторыя сімвалы не могуць адлюстроўвацца праграмамі, несумяшчальнымі з Юнікодам[5]. Смайлік таксама маецца ў фармаце Юнікод Basic Multilingual Plane[6].

Сімвалы смайліка ў Юнікодзе:
U+263A Alt+1 Белы смайлік
U+263B Alt+2 Чорны смайлік
Юнікод змяшчае таксама «сумны» смайлік:
U+2639 Белы сумны смайлік

19 верасня 1982 года прафесар Універсітэта Карнегі-Мелана ў горадзе Пітсбург у штаце Пенсільванія Скот Фалман прапанаваў выкарыстоўваць паслядоўнасць сімвалаў :-) у якасці смайліка[7] (гл. эмацікон).

  1. Honan, William H.. H. R. Ball, 79, Ad Executive Credited With happy Face(недаступная спасылка). The New York Times (14 красавіка 2001). Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2010. Праверана 20 верасня 2015.
  2. Adams, Cecil. Who invented the smiley face?(недаступная спасылка). The Straight Dope (23 красавіка 1993). Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2013. Праверана 20 верасня 2015.
  3. Владимир Набоков, Алла Николаевская (перевод). Апрель 1969. Интервью Олдену Уитмену // Набоков о Набокове и прочем. Интервью, рецензии, эссе / Составитель: Николай Мельников. — Авторский сборник. — М.: Независимая газета, 2002. — 704 с. — (Эссеистика). — 6 000 экз. — ISBN 5-86712-134-8.
  4. WGL Assistant v1.1: The Multilingual Font Manager(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2008. Праверана 20 верасня 2015.
  5. Announcing WGL Assistant. Announcement: WGL Assistant V1.1 Beta available, comp.fonts, 27 July 1999, Microsoft Typography — News archive
  6. wikibooks:Unicode/Character reference/2000-2FFF
  7. Споўнілася 30 гадоў "смайліку" - піктаграме, сімвалізуючай эмоцыі ў інтэрнэце і SMS(недаступная спасылка) (19 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2015. Праверана 20 верасня 2012.