Соевы соус
Appearance
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fd/Traditional_Korean_soy_sauce.jpg/220px-Traditional_Korean_soy_sauce.jpg)
Соевы соус — адзін з асноўных кампанентаў азіяцкай кухні, прадукт ферментацыі (закісання) соевых бабоў (часам з даданнем збожжа) пад уздзеяннем грыбоў роду аспергіл. Уяўляе сабой вадкасць вельмі цёмнага колеру з характэрным рэзкім пахам. Утрымоўвае мноства мінеральных элементаў, вітамінаў і амінакіслот. За кошт прысутнасці вытворных глутамінавай кіслаты валодае ўласцівасцю ярка падкрэсліваць смак страў.