Солвейг Крэй
Солвейг Крэй | |
---|---|
нарв.: Solveig Krey | |
Дата нараджэння | 20 сакавіка 1963 (61 год) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Нарвегія |
Род войскаў | Ваенна-марскія сілы Нарвегіі[d] |
Званне | commodore[d] |
Солвейг Крэй (нарв.: Solveig Krey, нар. 1963, Лонкан) — нарвежскі ваенна-марскі афіцэр, першая ў свеце жанчына-камандзір падводнай лодкі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Солвейг нарадзілася ў Лонкане ў 1963 годзе ў сям'і медсястры і электрыка[1]. У 1989 годзе скончыла Нарвежскую ваенна-марскую акадэмію. Служыла на падводных лодках, спачатку вахтавым афіцэрам, пазней — штурманам[1]. З лютага па верасень 1995 года праходзіла 26-тыдневы курс падрыхтоўкі камандзіраў падводных лодак[1]. 11 верасня 1995 года Солвейг Крэй прыняла камандаванне падводнай лодкай KNM Kobben (S318)[2], галаўным суднам свайго тыпу ў Ваенна-марскіх сілах Нарвегіі, стаўшы першай у свеце жанчынай-камандзірам падводнай лодкі і першай жанчынай-камандзірам карабля ў гісторыі нарвежскага флоту.[3]
Пазней Солвейг Крэй камандавала падводнай лодкай KNM Uredd (S305) тыпу «Ула», а ў 2004 годзе выйшла ў адстаўку ў званні капітана 3-га рангу.
Зноскі
- ↑ а б в Solveig Krey, Norway's sentry under the sea Архівавана 21 снежня 2010. (англ.)(англ.
- ↑ Experiences with Mixed Gender Submarine Crews Архівавана 15 верасня 2014.
- ↑ «Verdens første kvinnelige ubåtsjef» Norwegian News Agency. 11 сентября 1995 (нарв.)(норв.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Падводныя лодкі праекта «Кобен» Архівавана 7 сакавіка 2014.