Спецпрызн
Выгляд
Фарміраванні спецыяльнага прызначэння (фарміраванні СпП, спецпрызн, спецназ) — падрыхтаваныя па асаблівай праграме фарміраванні сухапутных войскаў, ваенна-паветраных сіл і ваенна-марскога флоту, а таксама пагранічных органаў, спецслужбаў, міліцыі, паліцыі, жандармерыі, унутраных войскаў, войскаў нацыянальнай гвардыі, прызначаныя для правядзення спецыяльных аперацый з прымяненнем спецыяльнай тактыкі і сродкаў.
Асаблівасці
[правіць | правіць зыходнік]- Асаблівы статус ўнутры галіновага ведамства. Спецыфіка дзейнасці падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння накладвае свой адбітак на падраздзяленні дадзенай катэгорыі ўнутры міністэрства, ведамства, арміі, авіяцыі або флоту, у залежнасці ад ведамаснай прыналежнасці. Дзейнасць кожнага такога падраздзялення СпП замацавана асобным нарматыўна-прававым актам. Асаблівыя функцыі патрабуюць больш спецыфічнага ўзбраення, абсталявання, транспарту, што адбіваецца на больш высокім (у прапорцыях да колькасці) фінансаванні, у адрозненне ад іншых падраздзяленняў. Узровень баявой падрыхтоўкі патрабуе наяўнасці ўзмоцненай вучэбнай базы і асобных навучальных цэнтраў.
- Прафесійны статус. Спецпадраздзяленні і часці нярэдка камплектуюцца з удзелам большай колькасці служачых па доўгатэрміновым кантракце, што тлумачыцца высокім коштам навучання і падрыхтоўкі ваеннаслужачых падраздзяленняў спецназа, а таксама тым, што салдаты, якія ідуць на выкананне аперацыі добраахвотна, пераважней тых, хто ваюе вымушана.
- 'Высокі ўзровень маральнай, псіхалагічнай, ідэалагічнай, фізічнай і баявой падрыхтоўкі асабістага складу. Падраздзяленні спецыяльнага прызначэння, як правіла, выконваюць задачы ў спецыфічных умовах, што патрабуе высокага ўзроўню падрыхтоўкі. Якасць асабістага складу — галоўная адметная прыкмета спецпадраздзяленняў.
- Наяўнасць спецыяльных сродкаў абароны і нападаў. Падраздзяленні СпП маюць узбраенне, абсталяванне і транспарт з вузканакіраванымі характарыстыкамі, больш высокімі, чым у тых, якія маюцца ў іншых фарміраванняў па штаце. Гэта абумоўлена задачамі, ускладзенымі на падраздзяленні спецыяльнага прызначэння. Акрамя таго, падраздзяленні спецыяльнага прызначэння маюць сродкі вузканакіраванага дзеяння (да прыкладу, спецыяльныя сродкі разведкі, спецыяльныя штурмавыя сродкі). Падрыхтоўка асабістага складу падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння патрабуе больш высокіх выдаткаў.
- Здольнасць выконваць задачы аўтаномна ў экстрэмальных умовах. З прычыны частай неабходнасці, у адпаведнасці з прызначэннем, дзейнічаць у адрыве ад асноўных сіл, у тым ліку за лініяй фронту і ў глыбокім тыле праціўніка, групы спецыяльнага прызначэння вымушаны пераадольваць значныя адлегласці ад сваёй тэрыторыі да месца выканання задачы самастойна, перасоўваючыся ўдалечыні ад населеных пунктаў і дарог. Як следства, мерапрыемства можа доўжыцца вельмі доўгі час, што мае на ўвазе дастаўку ўсёй экіпіроўкі і рыштунку на сабе, уключаючы правізію. Вялікая аўтаномнасць груп спецыяльнага прызначэння і іх навыкі дзеянні ў экстрэмальных сітуацыях неабходныя ім пры правядзенні дыверсій. З прычыны малалікасці груп спецыяльнага прызначэння, цяжкасці атрымання агнявой падтрымкі і эвакуацыі, неабходнасці дзейнічаць на чужой тэрыторыі, яны абавязаны ўмець змагацца са значна большай эфектыўнасцю, чым вайскоўцы рэгулярных фарміраванняў.
Задачы
[правіць | правіць зыходнік]У залежнасці ад ведамаснай прыналежнасці, спецпадраздзяленні прызначаны для вырашэння наступных задач:
- Разведка, дыверсійная дзейнасць.
- Контрразведка, супрацьдыверсійная дзейнасць.
- Антытэрарыстычная дзейнасць.
- Пошук, захоп (арышт) або знішчэнне дзеючых тэрарыстаў.
- Вызваленне закладнікаў.
- Забеспячэнне грамадскай бяспекі.
- Падаўленне масавых беспарадкаў.
- Патрульна-паставая служба ў асабліва-небяспечных крымінагенных раёнах.
- Ліквідацыя незаконных узброеных фарміраванняў, арганізаваных злачынных груповак.
- Ахова асабліва важных асоб або асабліва важных аб’ектаў.
- Ахова дзяржаўнай мяжы.
- Канваяванне асуджаных і асоб, заключаных пад варту.
- Любыя экстрэмальна складаныя задачы, адрозныя ад асноўнага прызначэння роду войскаў.
- Вядзенне баявых дзеянняў у гарадскіх умовах, правядзенне зачысткі.
- Удзел у складзе штурмавых груп, знішчэнне дотаў і апорных пунктаў праціўніка.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Баленко С. В. Спецназ везде Спецназ. Полная энциклопедия элитных подразделений. — М.: Яуза, Эксмо, 2012. — 816 с. — (Большая энциклопедия Спецназа). — 4100 экз. — ISBN 978-5-699-54322-9.
- Зевелев А. И., Курлат Ф. Л. Герои особого назначения: Спецназ Великой Отечественной.. — М.: Яуза, Эксмо, 2013. — 448 с. — 2500 экз. — ISBN 978-5-699-62097-5.
- Казачков Г. Тактика спецназа. — Ростов н/Д.: Феникс, 2006. — 272 с. — 5000 экз. — ISBN 5-222-08444-2.
- Колпакиди А. И., Север А. М. Спецназ ГРУ. — М.: Яуза, Эксмо, 2008. — С. 728—730. — 864 с. — 5000 экз. — ISBN 978-5-699-28983-7.