Сухапутныя войскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Сухапутныя войскі (СВ) — від узброеных сіл (ВС) шматлікіх дзяржаў свету, нароўні з ваенна-марскім флотам (сіламі) і ваенна-паветранымі сіламі (флотам).

У некаторых краінах могуць звацца сухапутнымі сіламі, Арміяй (напрыклад, Армія ЗША[1]). Традыцыйна складаюцца з пяхотных, кавалерыйскіх, артылерыйскіх, матарызаваных і механізаваных падраздзяленняў, частак, злучэнняў і аб'яднанняў. Могуць таксама мець уласныя авіяцыйныя падраздзяленні, званыя Авіяцыяй Сухапутных войскаў або Армейскай авіяцыяй і Войскі ППА.

Сухапутныя войскі — найбольш шматлікі від узброеных сіл любой дзяржавы і менавіта на іх ускладаецца асноўная нагрузка ў любым узброеным канфлікце і вайне.

Роды войскаў[правіць | правіць зыходнік]

  • Пяхота, сучасныя разнавіднасці Мотастралковыя войскі (Беларусь), (Мотапяхотныя войскі (Германія)) — асноўны сродак дастаўкі жывой сілы, да месца выканання задач, аўтамабільная і спецыяльная тэхніка.
  • Кавалерыя (конніца)
  • Танкавыя войскі (сілы) (бранявыя сілы, рухомыя войскі, механізаваныя войскі, бранетанкавыя войскі)
  • Ракетныя войскі і артылерыя
  • Сухапутная (вайсковая) ППА
  • Армейская авіяцыя (франтавая, тактычная, акруговая, вайсковая)
  • Паветрана-дэсантныя войскі (аэрамабільныя войскі (сілы) (Украіна, Казахстан), сілы (войскі) хуткага рэагавання, войскі (сілы) спецыяльнага прызначэння (спецпрызн, СПН) (ЗША)), сучасная разнавіднасць пяхоты, прызначаны для высадкі з паветра ў тыле праціўніка ці для хуткага разгортвання ў геаграфічна аддаленых раёнах — асноўны сродак дастаўкі жывой сілы — авіятэхніка. (могуць быць у складзе ВПС ці самастойным родам у ПС (Расія))
  • Армейскі флот

Зноскі

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]