Перайсці да зместу

Спутнік V

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Спутнік V», «Спадарожнік V» (руск.: Спутник V) — зарэгістраваная як «Гам-кавід-вак», камбінаваная вектарная вакцына супраць каронавіруснай інфекцыі COVID-19. Распрацавана расійскім Нацыянальным даследчым цэнтрам эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Н. Ф. Гамалеі і зарэгістраваная 11 жніўня 2020 года Міністэрствам аховы здароўя РФ як першая ў свеце.[1] Рэгістрацыя і апублікаваныя дадзеныя аб эфектыўнасці вакцыны выклікалі розныя ацэнкі спецыялістаў і СМІ.

Вакцына атрымана біятэхналагічным шляхам, пры якім не выкарыстоўваецца патагенны для чалавека вірус SARS-CoV-2. Прэпарат складаецца з двух кампанентаў, у склад кожнага з якіх уваходзіць рэкамбінантныя адэнавірусны вектар на аснове адэнавірусу чалавека.

Паводле дадзеных распрацоўшчыкаў, апублікаваных у часопісе «The Lancet», эпідэміялагічная эфектыўнасць вакцыны «Спадарожнік V» па прамежкавых выніках фазы III клінічных выпрабаванняў склала 91,6 %; эфектыўнасць вакцыны супраць сярэдняй або цяжкай ступені COVID-19 склала 100 %.

З 10 снежня 2020 года па Расіі пачалася бясплатная вакцынацыя на добраахвотнай аснове. Gam-COVID-Vac першапачаткова быў ухвалены для распаўсюджвання ў Расіі, а затым у 59 іншых краінах (па стане на красавік 2021 г.) па папярэдніх выніках даследаванняў I–II фазы, апублікаваных 4 верасня 2020 г.[2] Зацвярджэнне ў пачатку жніўня Gam-COVID-Vac было сустрэта крытыкай у СМІ і дыскусіямі ў навуковай супольнасці адносна таго, ці было адабрэнне апраўданым пры адсутнасці надзейных навуковых даследаванняў, якія пацвярджаюць бяспеку і эфектыўнасць.[3][4][5]

Зноскі

  1. Official data on the vaccine and its manufacturers on the website of the state registration of medicines of the Ministry of Health of Russia
  2. Logunov DY, Dolzhikova IV, Zubkova OV, Tukhvatullin AI, Shcheblyakov DV, Dzharullaeva AS, et al. (2020-09-14). "Safety and immunogenicity of an rAd26 and rAd5 vector-based heterologous prime-boost COVID-19 vaccine in two formulations: two open, non-randomised phase 1/2 studies from Russia". Lancet. 396 (10255): 887–897. doi:10.1016/S0140-6736(20)31866-3. PMC 7471804. PMID 32896291.
  3. Mahase E (August 2020). "Covid-19: Russia approves vaccine without large scale testing or published results". BMJ. 370: m3205. doi:10.1136/bmj.m3205. PMID 32816758.
  4. "Russia's approval of a COVID-19 vaccine is less than meets the press release". 2020-08-11. Праверана 2020-08-13. {{cite news}}: Шаблон цытавання ўжывае састарэлы параметр |authors= (даведка)
  5. "Scientists worry whether Russia's Sputnik V' coronavirus vaccine is safe and effective". CNBC. 11 August 2020. Праверана 2020-08-11. {{cite news}}: Шаблон цытавання ўжывае састарэлы параметр |authors= (даведка)