Перайсці да зместу

Станіслаў Іванавіч Віскоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў Іванавіч Віскоўскі
Дата нараджэння 12 лютага 1839(1839-02-12)
Месца нараджэння г. Варшава
Дата смерці невядома
Альма-матар
Камандаваў паўстанцкім атрадам

Станіслаў Іванавіч Віскоўскі (12 лютага 1839, г. Варшава — ?) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-64 у Беларусі[1].

Паходзіў з дробнамаянтковай мсціслаўскай шляхты. Яго маці мела 160 дзесяцін зямлі ў Мціслаўскім павеце Магілёўскай губерні Расійскай імперыі[2]. У 1858 паступіў у Горы-Горацкі земляробчы інстытут, дзе вучыўся на сродкі Т. Чудоўскага — дзеяча рэвалюцыйнага руху на Магілёўшчыне[3].

Хутка Віскоўскі стаў адным з лідараў студэнцтва ў інстытуце. Вылучаўся поспехамі ў вучобе, у жніўні 1861 прымаў удзел у сельскагаспадарчым з'ездзе ў Горках[3].

З сакавіка 1863 года паўстанцкі начальнік г. Горкі[1]. З Масквы і Пецярбурга прывёз зброю[3].

Разам з Л. М. Звяждоўскім на чале Горацкага паўстанцкага атрада ў ноч на 6 мая 1863 захапіў Горкі, удзельнічаў у далейшым паходзе атрада. Пераканаўшыся ў бесперспектыўнасці паўстання на Магілёўшчыне, склаў зброю[1]. Падчас следства знаходзіўся ў турмах Магілёва і Вільні[3].

Прысуджаны да смяротнага пакарання, замененага 12-гадовай катаргай у Сібіры[1]. У 1864 як палітычны злачынец па суду пазбаўлены правоў стану і маёмасць канфіскавана ў казну[4].

У канцы 1870-х г. жыў у Іркуцку. Далейшы лёс невядомы[3].

Зноскі

  1. а б в г Висковский Станислав Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 115. — 737 с.
  2. ВІСКОЎСКІ /ВИСКОВСКИЙ, ВИСКОВСКІЙ/ Станіслаў /Станислав, Станиславъ
  3. а б в г д ВІСКОЎСКІ Станіслаў Іванавіч
  4. Висковский Станислав(недаступная спасылка) (руск.)
  • В. [Ратч]. Очерки мятежного движения в Могилевской губернии… в 1863 году. Вильна, 1865
  • Цытовіч С. 1863 год у Горы-Горках, быўш. Магілёўскай губ.: (Падзеі паўстання) // Запіскі аддзела гуманітарных навук БАН. Кн. 8. Працы клясы гісторыі. Т. 3. Мн., 1929
  • Восстание в Литве и Белоруссии. 1863—1864 гг. М., 1965.
  • ЭГБ, т. 2.