Мсціслаўскі павет
Мсціслаўскі павет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Магілёўская губерня |
Адміністрацыйны цэнтр | Мсціслаў |
Дата ўтварэння | 22 сакавіка 1777 |
Дата скасавання | 1924 |
Насельніцтва | 103 300 (1 897) |
Плошча | 2220,4 вёрст² км² |
![]() |
|
Мсціслаўскі павет (руск.: Мстиславский уезд) — адміністрацыйная адзінка Магілёўскай губерні Расійскай імперыі і БССР у 1773–1924 гг. Цэнтр – г. Мсціслаў. Павет межаваў са Клімавіцкім і Чэрыкаўскім паветамі на поўдні, Чавускім і Горацкім на захадзе.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Створаны ў жніўні 1773 г. у Магілёўскай губерні (да красавіка 1777 г. – у складзе Мсціслаўскай правінцыі), са снежня 1796 г. – у Беларускай, з красавіка 1802 г. – зноў ў Магілёўскай губерні. З лістапада 1917 г. – у РСФСР (1 студзеня – 2 лютага 1919 г. – у БССР.) З красавіка 1919 г. – у Смаленскай губерні, з мая 1923 г. да павета далучана тэрыторыя паўночнай часткі Доўгавіцкай воласці Чэрыкаўскага павета і Надзейкавіцкай воласці Клімавіцкага павета Гомельскай губерні. У сакавіку 1924 г. у складзе Казіміра-Слабодскай, Старасельскай, Шамаўскай, часткова Бахоцкай, Аслянскай і Соінскай валасцей перададзены БССР (астатняя частка далучана да Рослаўскага і Смаленскага паветаў). У чэрвені 1924 г. скасаваны, у ліпені 1924 г. тэрыторыя ўвайшла ў Калінінскую акругу.
Воласці[правіць | правіць зыходнік]
- Аслянская
- Бохацкая
- Казіміра-Слабодская
- Любавіцкая
- Манастыршчынская
- горад Мсціслаў
- Пыранская
- Соінская
- Старасельская
- Хаславіцкая
- Шамаўская[1]
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Лившиц В. М. Белорусская сельскохозяйственная академия. Памятники и памятные места / Н. Н. Добролюбов, В. М. Лившиц. — Минск : Ураджай, 1990. — 93 с. ISBN 5-7860-0551-8
- Лiўшыц, У. М. Летапіс Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (1836—1995 гг.). / аўт.-склад. У. М. Лiўшыц. — Горки : ред.-изд. отдел БСХА, 1995. — 208 с. ISBN 985-6120-11-X
- Лiўшыц, У. М.У краi бярозавых гаёў. Аўтар тэкста/сааўтар А. В. Бяляцкi.- Магiлёў. Магiлёўская друкарня iмя С.Собаля.-120с. ил. ISBN 978-985-6848-96-7
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5. — Мінск, 1999.
- Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 5. — Минск, 2007.
- Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 10. — Мінск, 2000.