Перайсці да зместу

Станіслаў Барэя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў Барэя
польск.: Stanisław Bareja
Дата нараджэння 5 снежня 1929(1929-12-05)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 чэрвеня 1987(1987-06-14)[1][2][…] (57 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр
Узнагароды
камандор ордэна Адраджэння Польшчы
IMDb ID 0054402
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Станіслаў Сільвестр Барэя (польск.: Stanisław Sylwester Bareja; 5 снежня 1929 — 14 чэрвеня 1987) — польскі рэжысёр, сцэнарыст і акцёр кіно.

Станіслаў Барэя нарадзіўся ў 1929 годзе ў Варшаве. У 1949 годзе — выпускнік I ліцэя ім. Стэфана Жаромскага. У 1949—1954 вучыўся на рэжысёрскім факультэце Кінашколы ў Лодзі. Адразу здаць дыпломную працу не змог, не была залічана і знятая ў 1958 годзе стужка «Спальванне капялюша».

У 1955—1959 гадах — асістэнт рэжысёра, другі рэжысёр. Дэбютаваў самастойнай працай у 1960 годзе (фільм «Муж сваёй жонкі»). Яго і прадстаўляў пры атрыманні дыплома магістра мастацтваў 24 красавіка 1974 года.

Здымаў, пераважна, камедыі і тэлесерыялы. Неаднаразова выконваў эпізадычныя ролі ва ўласных фільмах.

Жонкай Станіслава Барэі была Ханна Каткоўска-Барэя, крытык-мастацтвазнавец. Ёй належыць аўтарства сюжэту фільма «Шукаемая, якая адшукваецца».

Памёр 14 чэрвеня 1987 года ад інфаркту ў Эсэне. Пахаваны ў Варшаве на Чарнякоўскіх могілках.

Зноскі

  1. а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. а б Stanisław Sylwester Bareja // Internetowy Polski Słownik Biograficzny