Старая Фінляндыя
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/95/Altfinnland.png/250px-Altfinnland.png)
Старая Фінляндыя (фінск.: Vanha Suomi) — шведская і фінская назва часткі заходняй Карэліі, якая спачатку ўвайшла ў склад Расіі пасля Паўночнай вайны паводле Ніштацкага мірнага дагавора 1721 года, і пасля руска-шведскай вайны 1741—1743 паводле Абаскага міру, а ў 1812 годзе ўвайшлі ў склад Вялікага Княства Фінляндскага.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5d/Coat_of_arms_of_Vyborg_Governorate.jpg/140px-Coat_of_arms_of_Vyborg_Governorate.jpg)
Паводле Ніштацкага мірнага дагавора Швецыя аддавала Расіі частку Кексгольмскага лена, а таксама болшую долю Выбаргскага павета. У 1743 годзе яна саступіла некаторыя тэрыторыі на поўдні Фінляндыі, у тым ліку гарады Саванліна, Лапеэнранта і Хаміна. Адміністрацыйна ўсе гэтыя тэрыторыі склалі Выбаргскую губерню.
Расійскі імператар гарантаваў жыхарам «Старой Фінляндыі» прывілеі, у тым ліку свабоду веравызнання і захаванне шведскіх законаў. Аднак шведская рэформа права на зямлю 1734 года закранула толькі тыя тэрыторыі, якія ўвайшлі ў склад Расіі ў 1743 годзе. Такім чынам да 1812 года захоўваліся дзве розныя прававыя прасторы.
У цэлым, Расійская імперыя кіравала «Старой Фінляндыяй» гэтак жа, як і остзэйскімі правінцыямі, і тут захоўвалася пэўная аўтаномія. У прыватнасці, асобым цэнтральным адміністрацыйна-судовым органам для гэтых земляў была Юстыц-калегія Ліфляндскіх, Эстляндскіх і Фінляндскіх спраў.
У 1809 годзе ў склад Расійскай імперыі ўвайшла ўся Фінляндыя, атрымаўшы статус Вялікага княства. У якасці жэсту добрай волі імператар Аляксандр I у 1812 годзе зноў далучыў да яго «Старую Фінляндыю».
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- www.1809.fi Архівавана 13 сакавіка 2016. (англ.)