Перайсці да зместу

Структура даных

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Структу́ра да́ных, агульная ўласцівасць інфармацыйнага аб'екта, з якім узаемадзейнічае пэўная праграма.

Гэтая ўласцівасць характарызуецца:

  • мноствам магчымых значэнняў гэтай структуры;
  • наборам магчымых аперацый над гэтай структурай;
  • характарам арганізаванасці.

Любую структуру на абстрактным (матэматычным) узроўні можна вызначыць у выглядзе

(D,R), дзе

D — канечнае мноства элементаў, якія могуць быць тыпамі даных (найпрасцейшы выпадак структуры) ці структурамі даных,

R — мноства сувязяў паміж элементамі структуры, якое вызначае розныя тыпы структур даных на абстрактным узроўні.

Структуры даных выконваюць функцыю блокаў, з якіх складаюцца праграмы.

Віды структур даных

[правіць | правіць зыходнік]

і інш.