Біт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Біт (англ.: binary digit; таксама гульня слоў: англ.: bit — трохі) м. скл

  1. Па Шэнану біт — гэта двайковы лагарыфм імавернасці роўнаімаверных падзей (або сума вытворных імавернасці на двайковы лагарыфм імавернасці — пры рознаімаверных падзеях);
  2. Адзін разрад двайковага кода (двайковая лічба). Можа прымаць толькі два ўзаемавыключныя значэнні: «так/не», «1/0», «уключана/выключана», і т. п.;
  3. Базавая адзінка вымярэння колькасці інфармацыі, роўная колькасці інфармацыі, якая змяшчаецца ў вопыце, што мае два роўнаімеверныя зыходы. Гэта тоесна колькасці інфармацыі ў адказе на пытанне, што дапускае адказы «так» альбо «не» і ніякага іншага (гэта значыць: такая колькасць інфармацыі, якая дазваляе адназначна адказаць на пастаўленае пытанне). У адным двайковым разрадзе ўтрымоўваецца адзін біт інфармацыі.