Перайсці да зместу

Суд Партызанскага раёна г. Мінска

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Суд Партызанскага раёна г. Мінска
Від раённы суд
Інстанцыя суд першай інстанцыі
Юрысдыкцыя Партызанскі раён Мінска
Склад прызначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па прадстаўленні Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь
Тэрмін службы 5 гадоў
Кіраўніцтва
Старшыня Міхаіл Іванавіч Хома
Уступіў на пасаду 3 кастрычніка 2019 
Зала пасяджэнняў
Адрас 220045, г. Мінск, вул. Сямашкі, д. 33

Суд Партызанскага раёна г. Мінска — раённы суд агульнай юрысдыкцыі[1] на тэрыторыі Партызанскага раёна Мінска. Размешчаны ў будынку па вуліцы Сямашкі, 33.

Разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі ў якасці суда першай інстанцыі і па абставінах, якія нанава адкрыліся, грамадзянскія справы, а таксама ў якасці суда першай інстанцыі крымінальныя справы і справы аб адміністрацыйных правапарушэннях; разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі скаргі (пратэсты) на пастановы па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях; вывучае і абагульняе судовую практыку, вядзе судовую статыстыку; ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі[1].

Суд складаецца з суддзяў, у тым ліку старшыні суда, якія прызначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па прадстаўленні Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. Суддзі прызначаюцца на пасаду тэрмінам на пяць гадоў і могуць быць прызначаны на новы тэрмін ці бестэрмінова. Верхні ўзрост знаходжання на дзяржаўнай службе суддзяў — 65 гадоў[1].

Вышэйстаячым судом з’яўляецца Мінскі гарадскі суд[1].

Старшыні суда

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі