Сядзенне на кукішках
Выгляд
Сядзенне на кукішках — пастава сядзення без апоры пад ягадзіцамі з сагнутымі каленямі і апорай на ступні.
Сфера ўжывання
[правіць | правіць зыходнік]Пастава звычайна прымаецца падчас адпачынку або дэфекацыі. Жанчыны, акрамя таго, могуць сядзець на кукішках падчас мачаспускання, родаў або палавога акту. Сядзенне на кукішках можа быць практыкаваннем у ёзе (en:Malasana) і некаторых усходніх адзінаборствах.
Феномен сядзення на кукішках даследаваў Марсель Мос, які звярнуў увагу, што папулярнасць гэтай паставы абумоўлена ўзростам (дзеці прымаюць яе часцей за дарослых) і культурнай прыналежнасцю (звычай сядзець на кукішках знікае з развіццём грамадства)[1]. Матэматык У. А. Успенскі, як і Мос, высока ацэньвае карысць гэтай тэхнікі і прапануе ўключыць яе ў праграму школьнай адукацыі[2].
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Мосс М. Техники тела Архівавана 24 верасня 2016.
- ↑ Успенский В. А. Материалы для классификации цивилизаций