Сядзібны комплекс Завер’е
Сядзіба | |
Сядзібны комплекс Завер’е | |
---|---|
![]() | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Завер’е |
Будаўніцтва | XVII |
Сядзібны комплекс Завер’е — сядзіба ў вёске Завер’е, Браслаўскі раён, Віцебская вобласць.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/75/%D0%97%D0%B0%D0%B2%D0%B5%D1%80%E2%80%99%D0%B5._%D0%9F%D0%B0%D1%80%D0%BA_%2801%29.jpg/220px-%D0%97%D0%B0%D0%B2%D0%B5%D1%80%E2%80%99%D0%B5._%D0%9F%D0%B0%D1%80%D0%BA_%2801%29.jpg)
Пабудаваны ў канцы ХVІІ стагоддзя і значна пашыраны ў XIX ст.
Уладальнікамі палаца былі даволі багатыя дваране Мірскія. Будынак размяшчаўся на пагорку. Ніжэй, з боку галоўнага фасада, быў разбіты невялікі парк. Тут меліся штучны вадаём, скульптуры. Заходні аднапавярховы фасад быў вырашаны ў неагатычным стылі. Уваход аздабляў гатычны аркадны порцік з ляпнымі гербамі ўладальнікаў маёнтка. Супрацьлеглы фасад пасля перабудовы набыў рысы класіцызму.
Па яго цэнтры была ўзведзена авальная бальная зала з чатырохкалонным порцікам, упрыгожаным фрызам з трыгліфамі. Частку пакояў палаца аздабляла разьба з дрэва ў гатычным стылі. Непадалёку ад палаца знаходзілася капліца, аранжэрэя, шэраг гаспадарчых пабудоў.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Матэрыяльная і духоўная спадчына Браслаўскага краю // Памяць: Браслаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: К. В. Велічковіч [і інш.]; уклад. К. С. Шыдлоўскі; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Паліграфафармленне, 1998. — С. 601—616.
- Сядзібны комплекс Завер’е // Архітэктурная спадчына Браслаўшчыны : гістарычна-архітэктурны нарыс / К. С. Шыдлоўскі. — Мінск : Полымя, 1996. — С. 116—120.