Перайсці да зместу

Сямейны фільм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сяме́йны фільм (англ.: Family film) — гэта жанр фільмаў (мастацкія, мультыплікацыйныя і дакументальныя[1] фільмы), якія разлічаны на розныя ўзроставыя катэгорыі і таму падыходзяць для прагляду ўсёй сям’ёй.

Пры вытворчасці сямейных фільмаў, у параўнанні з дзіцячымі фільмамі, робяцца намаганні для таго, каб пашырыць магчымую аўдыторыю, прычым не толькі па ўзросце, але і геаграфічна[2]. Неабходнай умовай для прызнання кіна- або відэатвора, сямейным з’яўляецца адсутнасць у ім матэрыялаў, якія будуць палічаны непадыходзячымі для дзяцей. Калі ў фільме прысутнічае гумар, то ён уключае сітуацыі, смешныя для дзяцей, і дасціпныя жарты, здольныя выклікаць смех у дарослых[3].

  • Bazalgette, Cary. Unshrinking the kids: Children's Cinema and the Family Film // In front of the children: screen entertainment and young audiences (англ.). — British Film Institute, 1995. — ISBN 9780851704524.
  • Wojcik-Andrews Ian. Children's films: history, ideology, pedagogy, theory. — New York: Garland Pub, 2000. — (Garland ference library of the humanities; Children's literature and culture). — ISBN 081533074X.
  • Brown Noel. The Hollywood Family Film: A History, from Shirley Temple to Harry Potter. — London & New York: I.B. Tauris, 2012. — ISBN 978-1-78076-270-8.
  • Ursula von Keitz, Caroline Amann: Familienkino / Familienfilm. In: Lexikon der Filmbegriffe, Hrsg. von Hans J. Wulff und Theo Bender.

Зноскі

  1. Напрыклад, фільмы пра прыроду.
  2. Bazalgette 1995.
  3. Genre: FAMILY (англ.). The Script Lab, 1700 Sawtelle Boulevard, Unit 206, Los Angeles, CA 90025, USA. Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2017. Праверана 20 студзеня 2017.
  4. Brown Noel, The Hollywood Family Film 2012.