Сямён Лазаравіч Вілюга
Сямён Лазаравіч Вілюга | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 ліпеня 1891 |
Месца нараджэння | в. Усцярхі, Глускі раён |
Дата смерці | 7 студзеня 1961 (69 гадоў) |
Бітвы/войны | Грамадзянская вайна ў Расіі |
Сямён Лазаравіч Вілюга (14 ліпеня 1891, в. Усцярхі, Глускі раён — 7 студзеня 1961) — адзін з арганізатараў партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Грамадзянскай вайны[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Член КПСС з 1917 года. У 1917 годзе ў войску вёў рэвалюцыйную работу сярод салдат, член палкавога камітэта. У час Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі ўсталёўваў Савецкую ўладу ў Глускай і Ляскавіцкай воласцях Бабруйскага павета. У студзені — лютым 1918 года арганізоўваў атрады Чырвонай гвардыі для барацьбы з корпусам Доўбар-Мусніцкага[1].
У 1919 годзе старшыня Глускага рэўкама, начальнік партызанскіх атрадаў у Бабруйскім і Рагачоўскім павеце, узначаліў асобы батальён імя Бабруйскага рэўкама. З мая 1920 года ўпаўнаважаны РВС Заходняга фронту па дэзарганізацыі тылу польскага войска. У 1924—1956 гадах на гаспадарчай працы[1].