Таблетка
Выгляд
Таблетка (лац.: Tabulettae) — цвёрдая дазаваная лекавая форма, якая атрымліваецца прасаваннем парашкоў і гранул, якія змяшчаюць адно ці больш лекавых рэчываў з дабаўленнем або без дапаможных рэчываў; атрымліваецца фармаваннем спецыяльных мас. Сярод таблетак адрозніваюць: непакрытыя, шыпучыя, пакрытыя, страўнікава-рэзістэнтныя, з мадыфікаваным вызваленнем, для аральнага ўжывання.