Перайсці да зместу

Табліён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мазаіка «Святы Дзімітрый і дзеці» (плашч Дзімітрыя упрыгожаны табліёнам)

Табліён (лац.: tablion) — фартух з дарагой тканіны, які нашываўся ў Візантыі да плашча ззаду і спераду. Табліён адлюстроўваў высокае грамадскае становішча візантыйца і апранаўся толькі для ўдзелу ў якіх-небудзь урачыстасцях. У імператара табліён рабіўся з каштоўнай парчовай тканіны і з'яўляўся адным з сімвалаў найвышэйшай імператарскай улады, для прыдворных выкарыстоўвалася гладкая аднакаляровая тканіна.

У іканапісу табліён малюецца на вопратцы святых, якія мелі згодна з жыціем шляхетнае паходжанне.

Выявы табліёна захаваліся на мазаіках царквы Сан-Віталь ў Равене (малюнак імператара Юстыніяна са світай) і ў базыліцы Святога Дзімітрыя (Салонікі) на мазаіцы з выявай святога Дзімітрыя Салунскага.