Тарнада ў ЗША 10–11 снежня 2021
Дзясяткі тарнада ў ноч з 10 на 11 снежня 2021 года абрынуліся на ўсходнія штаты ЗША. Аб ахвярах і разбурэннях паведамляюць улады штатаў Кентукі, Арканзас, Тэнэсі, Місуры і Ілінойса; не менш за 70 ахвяр загінула. Гэтая прыродная катастрофа была адной з самых буйных у гісторыі ЗША[1].
Губернатар Кентукі заявіў, што толькі ў яго штаце ахвярамі тарнада сталі не менш як 50 чалавек. Найбольш ад стыхійнага бедства пацярпела акруга Грэйвс і яе адміністрацыйны цэнтр горад Мэйфілд у штаце Кентукі. Тарнада разбурыў дах фабрыкі, вежу палаца правасуддзя і суседні будынак турмы.
У штаце Ілінойс група працоўных, пасля абвальвання даху, апынулася часова заблакаваная на складзе кампаніі Amazon. У штаце Тэнэсі загінулі тры чалавекі, у Арканзасе загінуў жыхар дома састарэлых[2].
Зноскі
- ↑ nashaniva.com
- ↑ Радыё Свабода Архівавана 12 снежня 2021.