Ілінойс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ілінойс
англ.: State of Illinois
Сцяг
Сцяг
Краіна
Гімн Illinois[d][1]
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 3 снежня 1818
Насельніцтва
  • 12 812 508 чал. (1 красавіка 2020)[3]
Плошча
  • 149 998 км²
Вышыня
над узроўнем мора
191 м
Ілінойс на карце
Часавы пояс CDT[d] і America/Chicago[d]
Код ISO 3166-2 US-IL
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ілінойс (англ.: Illinois) — штат на Сярэднім Захадзе ЗША. Плошча — 140 998 км². Насельніцтва — 12 910 409 чалавек (2009), пяты па колькасці жыхароў штат. Сталіца — горад Спрынгфілд, найбуйнейшы горад — Чыкага. Іншыя буйныя гарады: Арора, Рокфард, Джоліет.

Афіцыйная мянушка — «Зямля Лінкальна» (англ.: Land of Lincoln), а таксама «Штат у прэрыі» (англ.: Prairie State). Афіцыйны дэвіз — «Незалежнасць штата, нацыянальны саюз» (англ.: State sovereignty, national union). Назва паходзіць ад наймення аб’яднання індзейскіх плямён. На амерыканскім дыялекце англійскай мовы «Illinois» вымаўляецца на французскі манер — без апошняга гуку «s» (ˌ ɪlɨnɔɪ).

Геаграфія і клімат[правіць | правіць зыходнік]

Штат размешчаны на Цэнтральных раўнінах, і 60 % яго тэрыторыі займаюць прэрыі, астатняя частка занятая ўзгоркамі. На поўначы мяжуе са штатам Вісконсін, з паўночнага ўсходу абмежаваны возерам Мічыган, мяжуе са штатам Індыяна на ўсходзе і паўднёвым усходзе, з Кентукі — на поўдні, з Аявай і Місуры на захадзе. Паўднёвая мяжа праходзіць па рацэ Агая, заходняя і паўднёва-заходняя — па рацэ Місісіпі. Значная частка паўднёвага ўчастка мяжы з Індыянай праходзіць па рацэ Уобаш.

У штаце — больш за 500 рэк (найбуйнейшая — Ілінойс), злучаная суднаходным каналам з возерам Мічыган) і 950 азёр.

Умерана кантынентальны клімат.

Штат багаты карыснымі выкапнямі, сярод якіх — вугаль, нафта, прыродны газ, цынк, пясчанік.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. https://www2.illinois.gov/Pages/about/StateSong.aspx
  2. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  3. 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 20 сакавіка 2022.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]