Таццяна Вячаславаўна Махорт
Таццяна Вячаславаўна Махорт | |
---|---|
Дата нараджэння | 1955 |
Род дзейнасці | урач, эндакрынолаг, выкладчыца ўніверсітэта, загадчык кафедры, галоўны ўрач, медыцынскі адміністратар |
Навуковая сфера | цукровы дыябет, Метабалічны сіндром, астэапароз, thyroid gland disease[d] і ёдадэфіцыт[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук[1] (2006) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Таццяна Вячаславаўна Махорт (нар. 1955) — беларуская ўрач-эндакрынолаг. Доктар медыцынскіх навук (2006), прафесар[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла з адзнакай лячэбны факультэт Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута ў 1978 годзе па спецыяльнасці «лячэбная справа». Да 1985 года працавала ўрачом-эндакрынолагам 2-ай гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска[3].
З 1985 года працавала асістэнтам, а з 1990 па 1997 год — дацэнтам 1-ай кафедры ўнутраных хвароб Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта па курсе эндакрыналогіі, з’яўляючыся, па сутнасці, кіраўніком курса[3].
У перыяд 1997—2003 гады працавала намеснікам дырэктара па навуковай рабоце Навукова-даследчага клінічнага інстытута радыяцыйнай медыцыны і эндакрыналогіі і адначасова выконвала абавязкі загадчыцы лабараторыі цукровага дыябету[3].
У пэрыяд 1998—2003 гг. выконвала функцыю галоўнага пазаштатнага спецыяліста па эндакрыналогіі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь[3].
У 2003 г. у сувязі з рэарганізацыяй Навукова-даследчага інстытута радыяцыйнай медыцыны і эндакрыналогіі была пераведзена на пасаду галоўнага ўрача Рэспубліканскага кансультатыўнага эндакрыналагічнага цэнтра, дзе працавала да 2005 года[3].
На працягу 2005—2006 гг. — асістэнт кафедры ваенна-палявой тэрапіі Ваенна-медыцынскага факультэта ў БДМУ, з 1 верасня 2006 г. — прафесар 1-ай кафедры ўнутраных хвароб БДМУ. У 2006 годзе абараніла доктарскую дысертацыю на тэму: «Цукровы дыябет тыпу 1 (асаблівасці развіцця, плыні і аптымізацыя медыцынскіх тэхналогій па папярэджанні прагрэсавання захворвання)» па спецыяльнасці 14.00.03 — эндакрыналогія. З 1 верасня 2012 г. — загадчык створанай кафедры эндакрыналогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта[2].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя інтарэсы: цукровы дыябет 1 і 2 тыпаў; метабалічны сіндром; астэапароз; захворванні шчытападобнай залозы; ёдная недастатковасць у Рэспубліцы Беларусь[2].
Зноскі
- ↑ а б http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-NLB-ar2460685&strq=l_siz=20
- ↑ а б в Мохорт, Татьяна Вячеславовна (доктор медицинских наук; род. 1955) (руск.)
- ↑ а б в г д Мохорт Татьяна Вячеславовна Архівавана 20 кастрычніка 2022. (руск.)