Таццяна Рыгораўна Паспелава
Выгляд
Таццяна Рыгораўна Паспелава | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 студзеня 1951 (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Бацька | Рыгор Яфімавіч Паспелаў |
Маці | Ірына Анатолеўна Фёдарава |
Род дзейнасці | інжынерка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Таццяна Рыгораўна Паспелава (нар. 1951) — беларускі спецыяліст у галіне электраэнергетыкі, энергетычнага менеджменту і аховы працы. Доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (1994)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў сям’і дактароў тэхнічных навук Рыгора Паспелава і Ірыны Фёдаравай.
Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Электрычныя сістэмы і сеткі», 1972; аспірантура, спецыяльнасць «Электрычныя станцыі (электрычная частка), сеткі, электраэнергетычныя сістэмы і кіраванне імі», 1975)[1].
Працуе ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (энергетычны факультэт, кафедра «Электразабеспячэнне», прафесар)[1].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя інтарэсы: аптымізацыя энергетычных сістэм; энергаэфектыўнасць і энергазберажэнне; аднаўляльныя крыніцы энергіі[1].