Тбіліскае вадасховішча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тбіліскае вадасховішча
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 650 м
Даўжыня
  • 8,75 км
Шырыня 9 км
Плошча 2,85 км²
Аб’ём 0,308 км³
Найбольшая глыбіня 45 м
Размяшчэнне
Краіна
Тбіліскае вадасховішча (Грузія)
Тбіліскае вадасховішча
Тбіліскае вадасховішча
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тбіліскае вадасховішча (груз. თბილისის წყალსაცავი; неафіцыйна — Тбіліскае мора) — вадасховішча, размешчанае ў паўночна-ўсходняй частцы Тбілісі. Створана ў 1952 годзе шляхам затаплення водамі ракі Іоры трох горка-салёных азёр. Даўжыня дасягае 9 км, а шырыня — 3 км. Максімальная глыбіня 45 м, сярэдняя глыбіня 26,6 м. Напаўненне вадасховішча адбываецца вясной, летам і восенню вада з вадасховішча інтэнсіўна выкарыстоўваецца, за-за чаго сезоннае ваганне глыбіні складае 7—10 м.

Вадасховішча ўваходзіць у Самгорскую арашальную сістэму. Берагі вадаёма шырока выкарыстоўваюцца ў рэкрэацыйных мэтах. Да паўночна-заходняй часткі вадасховішча прылягае раён Тэвз, побач размяшчаецца нацыянальны парк Тбілісі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]