Перайсці да зместу

Тканіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крама тканін у Пакістане

Ткані́на — выраб, створаны перапляценнем нітак на ткацкім станку ў працэсеткацтва. Тканіны вылучаюць па зыходных матэрыялах нітак — шарсцяныя, шаўковыя, баваўняныя, сінтэтычныя і іншыя, а таксама па метадзе перапляцення нітак.

Таксама вылучаюць тканіны з рэльефным малюнкам.

Нятканыя тканіны вырабляюць змацаваннем слаёў валокнаў рознымі спосабамі (флок, мікрафібра).