Тоня Хардынг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тоня Хардынг
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Імя пры нараджэнні англ.: Tonya Maxene Price
Спецыялізацыя фігурнае катанне
Нарадзілася 12 лістапада 1970(1970-11-12)[1][2] (53 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 1,55 м
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тоня Максін Хардынг (англ.: Tonya Maxene Harding; нар. 12 лістапада 1970, Портленд, Арэгон) — амерыканская фігурыстка-адзіночніца.

У 1991 годзе яна выйграла чэмпіянат ЗША і заняла другое месца на чэмпіянаце свету. Тоня стала другой жанчынай у гісторыі (пасля Мідоры Іта) і першай амерыканкай, якая выканала трайны аксель на спаборніцтвах.

Кар’ера фігурысткі раптам завяршылася пасля таго, як яе былы муж Джэф Гілоўлі, уступіўшы ў змову з Шоўнам Экартам і Шэйнам Стэнтам, напаў на Нэнсі Кэрыган (саперніцу Хардынг) на трэніроўцы падчас чэмпіянату ЗША 1994 года. Саўдзел Хардынг у нападзе на канкурэнтку стаў адным з самых скандальных эпізодаў у свеце спорту, а таксама лёг у аснову мастацкага фільма «Тоня супраць усіх» (2017).

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 18 кастрычніка 2015.
  2. Tonya Harding // GeneaStar