Трудовая смена

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Трудовая смена»
Тып газета
Галоўны рэдактар Марыя Пятроўна Буднік
Заснавана 1980
Мова руская
Перыядычнасць адзін разы на тыдзень
Галоўны офіс Полацк, вул. Будаўнічая, 30
Вэб-сайт polotsk-psv.by/company/s…

«Трудовая смена» — газета ў горадзе Полацку Віцебскай вобласці. Выдаецца з 1980 года.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У канцы 1970-х гадоў колькасць работнікаў на ААТ «Полацк-Шкловалакно» складала больш за 7 тысяч чалавек. Штомесячная насценная газета «За камуністычны труд» не магла ў поўнай меры адлюстроўваць усе падзеі, што адбываліся ў калектыве прадпрыемства. Таму кіраўніцтва неаднаразова хадайнічала ў вышэйшыя дзяржаўныя і партыйныя інстанцыі аб заснаванні шматтыражнай газеты прадпрыемства.

Газета заснавана загадам Дзяржаўнага Камітэта БССР па справах выдавецтва, паліграфіі і кніжнага гандлю № 200 ад 24 верасня 1979 года «Аб выданні шматтыражнай газеты» з 1 студзеня 1980 года. Загадам таксама ўсталёўвалася, што газета будзе выхадзіць на 4 палосах палавіннага фармату, перыядычнасцю 1 раз у тыдзень. 10 студзеня 1980 года працаўнікі ААТ «Полацк-Шкловалакно» атрымалі першы нумар газеты. На падставе загаду ў штаце газеты з’явіліся першыя супрацоўнікі: рэдактар Уладзімір Міхайлавіч Рыбакоў і карэспандэнт Арсень Яфімавіч Войтаў[1].

Рэдактары[правіць | правіць зыходнік]

  • Уладзімір Міхайлавіч Рыбакоў
  • О. І. Гавейновіч
  • Галіна Сяргееўна Іванова
  • Марына Адамаўна Касцючэнка
  • Марыя Пятроўна Буднік

Зноскі