Тры парасяты
Тры парасяты | |
---|---|
англ.: The Three Little Pigs | |
Жанр | байка |
Аўтар | англійскі фальклор |
Дата напісання | XIX стагоддзе[1] |
Дата першай публікацыі | XVII стагоддзе[2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тры парасяты (англ.: Three Little Pigs) — папулярныя дзіцячая казка.
Сюжэт «Трох парасят» узыходзіць да англійскага фальклору, літаратурныя версіі вядомы з XIX ст. і ўваходзяць, у прыватнасці, у кнігу «Дзіцячыя вершыкі і гісторыі» («Nursery Rhymes and Nursery Tales»), выдадзеную ў Лондане ў 1843 годзе Джэймсам Холівелам-Філісам.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]У адрозненне ад бестурботных малодшых братоў, старэйшае парася (у рускай версіі Сяргея Міхалкова імёны парасят — Ніф-Ніф, Нуф-Нуф і Наф-Наф) зайздросна прадбачлівае. Яно не шкадуе сіл, будуе сабе каменны дом (тым часам як браты абмежаваліся саламянай і драўлянай хаткамі). Калі злы падступны Воўк, ахвочы да свежаніны, лёгка разбурае хаткі Ніф-Ніфа і Нуф-Нуфа, менавіта дом Наф-Нафа стаў надзейным месцам для ўсіх трох парасят.
Павучальная частка народнага апавядання — працавітасць і ўпартая, грунтоўная праца акупляюцца, а лянота і легкадумная бесклапотнасць ствараюць праблемы — захавана, але скажона. Парасятаў, якія жылі ў хатках з саломы і дрэва, Воўк не з’ядае, як у арыгінале, яны ратуюцца ў каменным доме трэцяга парася. Таксама і Воўк у літаратурным варыянце не гіне, а толькі апарыўся.
Пераклады
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар рускай версіі «Трох парасят» — Сяргей Міхалкоў[3].
Папулярным стаў прыпеў пра ваўка з гэтай казкі:
Нам не страшны шэры воўк.
Шэры воўк, шэры воўк!
Дзе ты ходзіш, дурны воўк.
Стары воўк, страшны воўк?
Экранізацыі
[правіць | правіць зыходнік]- «Тры парасяты» (ЗША, 1933 год)
- «Бім, Бам, Бом і воўк» (лялечны тэлеспектакль, СССР, 1974)
- «Трэцяе парася» (Байкі са склепа (тэлесерыял)) (сезон 7, выпуск 13-ы, 19 ліпеня 1996)
- «Тры парасяты» (3D-мультфільм, Расія, 2002)[4][5]
- «Раскажы мне казку» (пераасэнсаваная сучасная версія пра «Трох парасят», серыял, 2018)
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]