У грыбоў роду пераважаюць доўгія цыліндрычныя шматклеткавыя споры, афарбаваныя ў буры колер. На балотах і на забалочаных лугах нярэдка можна ўбачыць чорныя булавападобныя пладовыя целы віду геаглос валасісты (Trichoglossum hirsutum)[2]. Гэты грыб любіць вільгаць, як і іншыя прадстаўнікі сямейства. Яго пладовае цела пакрыта шматлікімі цёмна-карычневымі ігольчастымі шчацінкамі, так што ўвесь грыб здаецца аксаміцістым.
Зноскі
↑Trichoglossum(нявызн.). www.mycobank.org. Праверана 1 мая 2019.