Трэльяж (садоўніцтва)
Выгляд
Трэльяж (ад фр.: treillage) — лёгкія, у асноўным драўляныя рашоткі для павойных раслін[1]. Таксама часам трэльяжамі называюць бярсо — тунэлі з раслін на металічным каркасе.
Формы трэльяжоў
[правіць | правіць зыходнік]Спачатку трэльяжы былі простымі загародкамі-шырмамі, па якім пускаліся парасткі раслін. Пасля трэльяжы атрымлівалі прастакутныя, арачныя, конусные і іншыя формы. Часам мелі вялізныя памеры і выконваліся ў выглядзе палацавых фасадаў і узбагачаліся калонамі, вазамі і скульптурамі. Пераважна ўпрыгожвалі рэгулярныя паркі і сады.
Зноскі
- ↑ Тимофієнко В. І. Архітектура і монументальне мистецтво: Терміни та поняття / Академія мистецтв України; Інститут проблем сучасного мистецтва. — К. : Видавництво Інституту проблем сучасного мистецтва, 2002. — 472 с. — ISBN 966-96284-0-7.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Садова-паркавыя апоры (руск.)