Тыгель
Appearance
Ты́гель (ад ням.: Tiegel — гаршчок) — пасудзіна, ёмістасць, у якой награваюць, плавяць, высушваюць, спальваюць розныя матэрыялы ў прамысловасці і лабараторных даследаваннях.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ec/%D0%A2%D0%B8%D0%B3%D0%B5%D0%BB%D1%8C_%D0%B4%D0%BB%D1%8F_%D0%BF%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D0%BA%D0%B8_%D0%BC%D0%B5%D1%82%D0%B0%D0%BB%D0%BB%D0%B0_%28%D0%BA%D0%BE%D1%80%D1%83%D0%BD%D0%B4%29.jpg/220px-%D0%A2%D0%B8%D0%B3%D0%B5%D0%BB%D1%8C_%D0%B4%D0%BB%D1%8F_%D0%BF%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D0%BA%D0%B8_%D0%BC%D0%B5%D1%82%D0%B0%D0%BB%D0%BB%D0%B0_%28%D0%BA%D0%BE%D1%80%D1%83%D0%BD%D0%B4%29.jpg)
Тыглі маюць звычайна форму ўсечанага конуса або цыліндрычную. У залежнасці ад тэмпературы апрацоўкі і хімічных уласцівасцяў апрацоўваемых матэрыялаў тыглі вырабляюць з металаў (чыгуну, гарачатрывалых сталей і сплаваў) керамікі, карунду, графіту і інш.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 70—71. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Тигель (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тыгель