Тэатр македонскай оперы і балета
Тэатр македонскай оперы і балета | |
---|---|
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Адрас | Kej Dimitar Vlahov, 1000 Skopje[1] і Stiv Naumov, 1000 Skopje[1] |
Архітэктар | Marijan Uršič[d][1], Bogdan Splinder[d][1], Jurij Princes[d][1] і Štefan Kacin[d][1] |
Сайт | operabalet.mk |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тэатр македонскай оперы і балета (макед.: Македонска опера и балет, МОБ) — дзяржаўны тэатр оперы і балета ў сталіцы Македоніі Скоп’е.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Оперныя і балетныя трупы пачалі працаваць пад дахам Македонскага нацыянальнага тэатра ў канцы 1940-х гадоў. Першая оперная прэм’ера «Сельскі гонар» П. Масканьі адбылася 9 мая 1947 года, а балетная прэм’ера «Вальпургіева ноч» — 27 студзеня 1949 года.[2]
Да 2004 года Народны тэатр працаваў па так званай «аўстра-венгерскай» схеме, аб’ядноўваючы оперную, драматычную і балетную трупы. У 2004 годзе оперна-балетная трупа вылучылася ў асобную арганізацыю — «Македонская опера і балет». У 2018 годзе назва «Македонская опера і балет» была зменена на «Нацыянальная опера і балет», або скарочана «НОБ».[3]
Пасля разбуральнага землятрусу ў 1963 годзе оперныя і балетныя спектаклі праходзілі ў тэатральным цэнтры, а з 1980-х гадоў — у будынку Нацыянальнага тэатра. Пасля раздзялення калектыву оперная і балетная трупы засталіся ў будынку Нацыянальнага тэатра, а драматычная атрымала новыя памяшканні.