П’етра Масканьі
П'етра Масканьі Pietro Mascagni | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 7 снежня 1863[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 жніўня 1945[4][1][…] (81 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна |
![]() |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | дырыжор, кампазітар |
Жанры | опера |
Узнагароды | |
pietromascagni.com | |
![]() |
П’етра Масканьі (італ.: Pietro Mascagni; 7 снежня 1863 — 2 жніўня 1945) — кампазітар і дырыжор італьянскай оперы.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Навучаўся ў Міланскай кансерваторыі. Працаваў дырыжорам у розных тэатрах. Вядомасць набыў пасля напісання оперы «Сельскі гонар» паводле п’есы Джавані Верга. Яе ўпершыню паставілі ў тэатры «Кастанцы», у Рыме ў 1890 годзе. Яна стала адной з першых, якія стварылі ў оперным мастацтве напрамак верызм. «Сельскі гонар» Масканьі мела велізарны поспех у публікі, заваявала сцэны тэатраў Еўропы. У цэнтры твора — трагічная гісторыя кахання. Да іншых вядомых опер Масканьі належаць «Ірыс» (прэм’ера ў 1898 годзе, Рым), «Парызіна» (1913 год, Мілан) і «Маленькі Марат» (1921 год, Рым). Пісаў аркестравую музыку, музыку да фільмаў, стварыў некалькі аперэт.
Як музычны педагог Масканьі ў 1895—1902 гг. узначальваў Музычны ліцэй імя Расіні ў Пезара. Яго вучнем быў заснавальнік футурызму ў музыцы Франчэска Баліла Пратэла. Стрыечны брат і вучань Масканьі, Марыа Масканьі, таксама стаў прыкметным дзеячам італьянскай музычнай адукацыі.
Творы[правіць | правіць зыходнік]
- «Сельскі гонар» (Cavalleria rusticana) (1890)
- «Сябар Фрыц» (L’amico Fritz) (1891). Па аднайменным рамане Эркмана і Шатрыяна (Emile Erckmann і Pierre-Alexandre Chatrian)
- «Браты Ранцау» (I Rantzau) (1892). Па рамане «Два брата» Эркмана і Шатрыяна.
- «Вільям Раткліф» (Guglielmo Ratcliff) (1895). Па аднайменнай п’есе Гейнэ
- Silvano (1895). Па навэле Альфонса Кара (Alphonse Karr).
- Zanetto (1896)
- «Касач» (Iris) (1898)
- «Маскі» (Le maschere) (1901)
- Amica (1905)
- Isabeau (1911)
- «Парызіна» (Parisina) (1913). Па аднайменнай паэме Байрана
- «Жаваранак» (Lodoletta) (1917). Па рамане «Два маленькія драўляныя чаравічкі» Марыі Луізы Раме (Marie Louise de la Ramee)
- Si (1919) — аперэта
- «Маленькі Марат» (Il piccolo Marat) (1921)
- Pinotta (1932), перапрацоўка кантаты In filanda (1881)
- «Нерон» (Nerone) (1935). Па п’есе П’етра Коса (Pietro Cossa)
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Pietro Mascagni // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Pietro Mascagni // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Масканьи Пьетро // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ а б Масканьи Пьетро // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ Find a Grave — 1996.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Pompei Ed., P. Mascagni nella vita e nell?arte, Roma, 1912; Cellamare D., Mascagni…, Roma, 1941;
- Anselmi A., Pietro Mascagni, Mil., 1959.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме П’етра Масканьі
- Нарадзіліся 7 снежня
- Нарадзіліся ў 1863 годзе
- Нарадзіліся ў Ліворна
- Памерлі 2 жніўня
- Памерлі ў 1945 годзе
- Памерлі ў Рыме
- Пахаваныя ў Таскане
- Вялікія афіцэры ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Кампазітары паводле алфавіта
- Кампазітары Італіі
- Кампазітары XIX стагоддзя
- Кампазітары XX стагоддзя
- Дырыжоры паводле алфавіта
- Дырыжоры Італіі
- Дырыжоры XIX стагоддзя
- Дырыжоры XX стагоддзя
- Кінакампазітары Італіі
- Оперныя кампазітары
- Кампазітары аперэт