Тэракота
Выгляд
Тэракота | |
---|---|
Матэрыял | гліна |
Метад вырабу | burning[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тэракота (ад італ.: terra — зямля, гліна і cotta — абпаленая) — керамічныя не паліваныя вырабы з каляровай гліны з сітаватым будынкам. Ужываецца ў мастацкіх, побытавых і будаўнічых мэтах. З тэракоты вырабляецца посуд, вазы, скульптура, цацкі, кафлі, чарапіца, абліцавальныя пліткі і архітэктурныя дэталі.
Тэракота вырабляецца з адменных сартоў гліны, якая пасля абпалу набывае характэрную фактуру (ад грубазярністай да тонкай, з суцэльнай ці частковай паліроўкай) і колер (ад чорнага і чырвона-карычневага да светлага крэмавага).