Тэрэза Альсхамар
Тэрэза Альсхамар | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | плаванне[d][3] |
Клуб | SK Neptun[d] |
Нарадзілася |
26 жніўня 1977[1][2] (47 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 179 см |
Вага | 63 кг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Малін Тэрэза (Тэрэзэ) Альсхамар (швед. Malin Therese Alshammar; нар. 26 жніўня 1977, Сольна, Стакгольм) — шведская плыўчыха, трохразовая прызёрка Алімпійскіх гульняў 2000 года, шматразовая чэмпіёнка свету, Еўропы і Швецыі, рэкардсменка свету.
Першая ў гісторыі жанчына, якая выступала ў плаванні на шасці Алімпійскіх гульнях (сярод мужчын такіх спартсменаў двое).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Першай спецыялізацыяй Альсхамар было плаванне на спіне. У 14 гадоў выйграла званне чэмпіёнкі Швецыі па плаванні на дыстанцыі 50 метраў на спіне. На чэмпіянатах свету ж яна пакуль заставалася па-за пастаментам. На першых сваіх Алімпійскіх гульнях 1996 года ў Атланце выступіла ў адной асабістай дыстанцыі (100 м на спіне) і ў эстафеце 4 × 100 метраў комплексным плаваннем, але ў абодвух выпадках не змагла трапіць у фінал.
У 1997 годзе Тэрэза пераязджае ў ЗША ва Універсітэт Небраска ў Лінкальне. Там пад кіраўніцтвам новага трэнера Кала Бенца Альсхаммар мяняе спецыялізацыю, перайшоўшы з плавання на спіне ў вольны стыль і батэрфляй. Вынікі адразу пайшлі ўверх. На Алімпійскіх гульнях у Сіднеі шведская плыўчыха выйграла тры медалі: два срэбры на дыстанцыях 50 і 100 метраў вольным стылем, а таксама бронзу ў эстафеце 4 × 100 метраў вольным стылем. У асабістых відах шведка саступала толькі галандцы Інзе Дэ Бруін.
У гэтыя ж гады Альсхамар стала гераіняй двух чэмпіянатаў свету на кароткай вадзе ў Афінах (2000) і Маскве (2002). На гэтых чэмпіянатах Тэрэза заваявала па 4 залатыя медалі на кожным. Усяго ў кар’еры Альсхамар 2 залатыя, 5 срэбных узнагарод і 1 бронзавы сусветных першынстваў на доўгай вадзе і 10 залатых, 3 сярэбраныя, 4 бронзавыя на кароткай вадзе. Да таго ж у Афінах Альсхамар пабіла свой жа сусветны рэкорд у кароткіх басейнах на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем, які пратрымаўся пасля гэтага больш за 7 гадоў.
У Афінах на Алімпійскіх гульнях 2004 года Альсхамар вырашыла выступаць толькі на адной індывідуальнай дыстанцыі 50 метраў вольным стылем. На тры прызавых месцы з аднолькавай верагоднасцю прэтэндавала 5 спартсменак. У выніку лёс прызавых месцаў вырашыў фінішны дотык. Альсхамар засталася чацвёртай, саступіўшы другога месца 4 сотых секунды, а трэцяму ўсяго толькі 2 сотых.
Алімпійскія гульні 2008 года ў Пекіне не прынеслі Альсхамар поспеху. На кароннай дыстанцыі 50 м шведка засталася за бортам фіналу, стаўшы толькі 14-й, а ў эстафеце 4 × 100 м вольным стылем шведская зборная на чале з Альсхамар спынілася на 11-м месцы.
У 2010 годзе Альсхамар у чарговы раз стала ўладальніцай Кубка свету і чэмпіёнкай свету ў Дубаі па плаванні на кароткай вадзе.
На чэмпіянатах Еўропы па водных відах спорту Тэрэза за кар’еру заваявала 21 медаль (10 залатых, 7 сярэбраных і 4 бронзавыя). Пры гэтым 8 узнагарод шведка выйграла на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем на 8 чэмпіянатах запар (1997—2010) — 4 залатыя, 2 сярэбраныя і 2 бронзавыя. На чэмпіянатах Еўропы па плаванні на кароткай вадзе на рахунку Тэрэзы 15 залатых, 5 сярэбраных і 2 бронзавыя ўзнагароды.
На чэмпіянатах Швецыі пачынаючы з 1991 года Тэрэза выйграла больш за 70 залатых узнагарод.
У дадзены момант Альсхаммар з’яўляецца ўладальніцай сусветнага рэкорду на дыстанцыі 50 метраў батэрфляем у 50-метровым басейне (25,07 с) і ў 25-метровым (24,38 с).
Завяршыла кар’еру ў лістападзе 2016 года пасля выступлення на спаборніцтвах у Стакгольме.
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 20 ліпеня 2016.
- ↑ Therese Alshammar // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ (unspecified title) — World Aquatics. Праверана 2 мая 2022.
- Нарадзіліся 26 жніўня
- Нарадзіліся ў 1977 годзе
- Нарадзіліся ў лене Стакгольм
- Выпускнікі Універсітэта Небраскі-Лінкальна
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Стакгольме
- Плыўцы Швецыі
- Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года
- Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года
- Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года
- Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года
- Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года
- Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
- Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
- Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года
- Чэмпіёны свету па плаванні
- Чэмпіёны Еўропы па плаванні