Небраскаўскі ўніверсітэт у Лінкальне
Небраскаўскі ўніверсітэт у Лінкальне | |
---|---|
англ.: University of Nebraska–Lincoln | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Nebraska–Lincoln |
Заснаваны | 1869 |
Студэнты | 25 108[1] і 43 014[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Лінкальн, Небраска, ЗША |
Сайт | unl.edu |
![]() |
Небраскаўскі ўніверсітэт у Лінкальне (англ.: University of Nebraska–Lincoln) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Лінкальн у штаце Небраска, ЗША.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Створаная ў 1869 годзе заканадаўчым сходам штата, вучэльня была вядомая як Небраскаўскі ўніверсітэт да 1968 года, калі яна паглынула Омахскі ўніверсітэт, каб сфармаваць ўніверсітэцкую сістэму штата. Гэта старэйшы ўніверсітэт штата і флагманская ўстанова аднайменнай універсітэцкай сістэмы. Па дадзеных Нацыянальнага навуковага фонду ЗША ўніверсітэт выдаткаваў 320 мільёнаў долараў на даследаванні і распрацоўкі ў 2020 годзе. Ён лічыцца доктарскім універсітэтам з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. У трох кампусах («гарадскі», «усходні» і «інавацыйны») налічваеццца больш за 100 вучэбных будынкаў і навукова-даследчых устаноў.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Каледж сельскагаспадарчых навук і прыродных рэсурсаў
- Каледж архітэктуры
- Каледж мастацтваў і навук
- Каледж бізнесу
- Каледж адукацыі і гуманітарных навук
- Каледж інжынерыі
- Каледж выяўленчага і выканальніцкага мастацтва
- Каледж журналістыкі і масавых камунікацый
- Каледж права
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
- ↑ U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel) — National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Небраскаўскі ўніверсітэт у Лінкальне
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы